Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Адбылося 75-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Оцените материал
(0 голосов)

 

28 кастрычніка ў Пастырскім Цэнтры ККББ адбылося юбілейнае 75-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

 

У чарговым пасяджэнні бралі ўдзел усе біскупы Канферэнцыі, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек MIC і Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.

 

На пачатку слова ўзяў Апостальскі Нунцый, які як прадстаўнік папы Францішка ў нашай краіне звярнуў увагу сабраных на найбольш актуальныя справы жыцця Касцёла ў Беларусі.

 

Іерархі заслухалі справаздачу Старшыні ККББ Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча адносна сустрэчы з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Андрэем Кунцэвічам, якая адбылася 18 верасня. Падчас сустрэчы кіраўніка епіскапату з прадстаўніком уладаў былі закранутыя бягучыя і найбольш актуальныя пытанні жыцця Касцёла на Беларусі.

 

Беларускія біскупы заслухалі справаздачу біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB з Пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы на тэму: «Еўропа, час прачнуцца? Прыкметы надзеі», якое праходзіла з 3 па 6 кастрычніка ў Сант’яга-дэ-Кампастэла (Іспанія).

 

Іерархі заслухалі справаздачу біскупа Юрыя Касабуцкага з Курса аб фінансавым менэджмэнце, які праходзіў у Чыкага (ЗША) з 30 верасня па 2 кастрычніка.

 

На пасяджэнні была заслухана справаздача ксяндза Віктара Гайдукевіча SDB, які праінфармаваў каталіцкі епіскапат краіны пра Міжнародныя курсы павышэння кваліфікацыі па пастырскім планаванні, якія праходзілі з 27 па 28 верасня ў Ляскоўцы пад Мінскам.

 

Іерархі заслухалі справаздачу ксяндза каноніка Дзмітрыя Пухальскага з Кангрэсу Renovabis на тэму: «Душпастырства вялікіх гарадоў», які праходзіў з 11 па 13 верасня ў Мюнхене (Германія).

 

Біскупы Каталіцкага Касцёла на Беларусі абмеркавалі і прынялі праграму ўдзелу ва ўрачыстасцях Маці Божай Міласэрнасці ў Вільні 16 лістапада. Пачатак набажэнства для вернікаў-беларусаў у 15.00 у касцёле св. Тэрэзы.

 

Іерархі абмеркавалі і прынялі тэму наступнага пастырскага года ў Касцёле на Беларусі, які будзе прысвечаны святому Яну Паўлу ІІ і пройдзе пад дэвізам: «Адчыніце дзверы Хрысту».

 

Каталіцкі епіскапат краіны прыняў рашэнне аб правядзенні ўсебеларускага Дня кансэкраванага жыцця, які плануецца арганізаваць 10 лютага 2020 года ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Пачатак мерапрыемства а 10-й гадзіне.

 

На пасяджэнні быў зацверджаны пераклад на беларускую мову «Літургіі гадзінаў. ІV том. Звычайны перыяд XVIII – XXXIV тыдзень», зроблены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ.

 

Прочитано 19 раз
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

10.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).