Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

У Мсціслаўі распачаў служэнне новы душпастыр.

Оцените материал
(0 голосов)

27 кастрычніка вернікі парафіі Ўнебаўзяцця НПМ у Мсціслаўі прывіталі свайго новага пробашча ксяндза Міхала Бубена, які рашэннем Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, скіраваны на служэнне ў Магілёўскі дэканат.

 

Ва ўрачыстай цэлебрацыі ўзялі ўдзел біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі; кс. прэлат Андрэй Стэцкевіч, адказны за дыяцэзіяльныя праекты; кс. Віталій Маргуноў, дэкан Магілёўскага дэканату, кс. Павел Адамовіч, пробашч парафіі ў Крычаве, які апекаваўся Мсціслаўскай парафіяй у апошні час, а. Ян Асіповіч SchP з Шчучына,  а таксама госці з Магілёўшчыны, Міншчыны і Гродзеншчыны.

 

Пры ўваходзе ў святыню біскуп Яшэўскі акрапіў сабраных вернікаў асвячонаю вадою, пасля чаго прамовіў прывітальнае слова, у якім нагадаў усім прысутным складаную, але багатую знакамі Божай апекі гісторыю мсціслаўскай парафіі.

 

Перад пачаткам урачыстай святой Імшы ксёндз Міхал прамовіў урачыстае вызнанне веры і даў прысягу вернасці. Пасля абрадаў увядзення пробашча распачалася Эўхарыстыя, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі.

 

 

Фотарэпартаж: https://mstlife.by

joomlamodniyportal.ru

Прочитано 280 раз Последнее изменение Понедельник, 28 Октябрь 2019 19:19
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

10.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).