Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

У каляндар дададзены літургічны ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ларэтанскай

Оцените материал
(0 голосов)

31 кастрычніка Святы Пасад паведаміў, што ў Агульны Рымскі каляндар, які дзейнічае ва ўсім Касцёле, унесены літургічны ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ларэтанскай, які з гэтага года будзе адзначацца 10 снежня.

Адпаведны дэкрэт Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў быў падпісаны яе прэфектам кардыналам Рабэрам Сара 7 кастрычніка, ва ўспамін Маці Божай Ружанцовай. У дакуменце сказана, што ўшанаванне Святога дамка Марыі з Назарэта, які знаходзіцца ў італьянскім горадзе Ларэта на ўзбярэжжы Адрыятычнага мора, вядомае з Сярэднявечча.

 «Гэты санктуарый нагадвае пра таямніцу Божага Уцелаўлення і ўсім, хто яго наведвае, дае магчымасць сузіраць паўнату часу, калі Бог паслаў свайго Сына, народжанага ад Жанчыны, і разважаць ці то над словамі Анёла, які абвяшчае Добрую Вестку, ці то над словамі Найсвяцейшай Панны, якая адказвае на Божы заклік.

Ахінутая Духам Святым, пакорная Слуга Пана стала домам Боскасці, найчысцейшым вобразам святога Касцёла.

Згаданы санктуарый, шчыльна звязаны з Апостальскай Сталіцай, праслаўлены Найвышэйшымі Пантыфікамі і паўсюдна вядомы, на працягу доўгага часу выдатна паказваў, не менш за Назарэт на Святой Зямлі, евангельскія цноты Святой Сям’і.

У Святым дамку перад выяваю Маці Збавіцеля і Маці Касцёла святыя і благаслаўлёныя давалі адказ на скіраванае да іх пакліканне, хворыя прасілі суцяшэння ў цярпенні, Божы народ распачаў праслаўляць і маліць Найсвяцейшую Панну Марыю Ларэтанскай літаніяй, вядомай ва ўсім свеце. Асаблівым чынам тыя, хто падарожнічае самалётамі, знаходзілі ў Ёй сваю нябесную Апякунку.

У святле ўсяго гэтага папа Францішак сваёю ўладаю пастанавіў, каб неабавязковы ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ларэтанскай быў упісаны ў Агульны Рымскі каляндар на дзень 10 снежня, калі ў Ларэта адзначаецца свята, і цэлебраваўся кожны год.

Гэтыя цэлебрацыі дапамогуць усім, а асабліва сем’ям, моладзі, законнікам наследаваць цноты дасканалай Вучаніцы Евангелля, Дзевы і Маці, якая, зачаўшы Галаву Касцёла, разам прыняла і нас».

У адпаведнасці з дэкрэтам, новы літургічны ўспамін павінен быць унесены ва ўсе календары і літургічныя кнігі, прызначаныя для цэлебрацыі святой Імшы і Літургіі гадзінаў. Адпаведныя літургічныя тэксты дасланыя Канферэнцыям каталіцкіх біскупаў, каб тыя падрыхтавалі іх пераклады на нацыянальныя мовы.

 

Паводле www.catholic.by

Прочитано 18 раз Последнее изменение Воскресенье, 03 Ноябрь 2019 08:28
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

10.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).