Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Пастырскае пасланне на Божае Нараджэнне 2019

Оцените материал
(0 голосов)

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

ХРЫСТУС НАРАДЗІЎСЯ, НЕ БОЙЦЕСЯ ПРЫНЯЦЬ ЯГО!

Пастырскае пасланне на Божае Нараджэнне 2019

 

Глыбокапаважаныясвятары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры, дарагія суайчыннікі!

 

1.«Хрыстус нарадзіўся, Бог аб’явіўся».

Гэтыя словы сёння на нашых вуснах, яны гучаць у нашых вушах, бо зноў мы святкуем радаснае і збаўчае свята Божага Нараджэння. Яно ў нашым календары заўсёды застаецца нязменным і ўваходзіць у нашыя жыццёвыя планы. Нам, хрысціянам, цяжка ўявіць сабе жыццё без гэтага свята, якое найперш павінна насіць духоўны характар.

Разам з тым у апошнія часы праяўляюцца тэндэнцыі больш вонкавай, чым духоўнай, падрыхтоўкі да яго і святкавання. Светам валодаюць грошы, дух спажывальніцтва і няправільна зразуметая свабода. Гандлёвыя цэнтры яшчэ перад Адвэнтам распачынаюць святочны распродаж, і мы вельмі лёгка паддаемся на гэтую спакусу. Усё гэта вядзе да таго, што shopping— «закупкі», матэрыяльныя справы і застоллі займаюць больш важнае месца, чым духоўныя рэчы.

У выніку ўсё часцей мы вяртаемся да воклічу старажытных рымлянаў: Panemetcircenses— «Хлеба і відовішчаў». Вірус спажывальніцтва і задавальненняў разбурае наша маральнае жыццё і хрысціянскія традыцыі, бо мы не дазваляем Езусу сваёй ласкай нарадзіцца ў нашых душах і Ён не прысутнічае ў нашым жыцці.

У той жа час Бог прапануе значна большую перспектыву, чым супермаркет, матэрыяльныя каштоўнасці ці задавальненні. А менавіта вечнасць, да якой нас вядзе Езус, чыё нараджэнне святкуем.

2.Адзначаючы свята Божага Нараджэння, мы вызнаем веру ў тое, што Бог уцелавіўся і ўвайшоў у гісторыю чалавецтва. У Ім неба з’ядналася з зямлёй. Сувязь паміж боскім і чалавечым стала блізкай. Нездарма святы апостал Павел кажа, што Хрыстус — гэта вобраз нябачнага Бога (пар. Клс 1, 15).

У той жа час сучаснаму чалавеку, які ўсё часцей жыве так, як быццам Бог не існуе, нялёгка прыняць праўду Богаўцелаўлення.

Тым не менш, у сучаснай секулярнай культуры чалавецтва адзначае свята Божага Нараджэння. Сведчыць пра гэта летазлічэнне, якое бярэ свой пачатак ад нараджэння Езуса. Сведчаць папулярные калядныя канікулы, канцэрты, практыка святочных віншаванняў і да т.п.

Таму, нягледзячы на негатыўны ўплыў секулярызму, мы святкуем праўду нашай веры, што Бог стаўся адным з нас. Ён быў прадказаны прарокамі, кожнае слова Святога Пісання вядзе да Яго і ўсё знаходзіць сваё завяршэнне ў Ім.

3.Дзякуючы святкаванню Божага Нараджэння, мы зноў становімся перад таямніцай прыйсця Бога ў свет у чалавечым целе. Евангельскі аповед пра нараджэнне Хрыста ўжо 20 стагоддзяў зачароўвае сэрцы людзей. Яслі з Немаўляткам Езусам, Марыяй, Юзафам і хатнімі жывёламі; пастушкі, анёльскія хоры і бэтлеемская зорка. Гэта ўсё так прыгожа і так захапляе, што мы становімся падобнымі да дзяцей!

Таму мы з радасцю паўтараем словы Евангелля: «Нарадзіўся сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан» (пар. Лк 2, 11).

4.У свята Божага Нараджэння мы пытаемся: «Кім ёсць Збаўца? Толькі Адзінародным Божым Сынам, тым, хто збавіў нас ад граху? Ці на гэтым Яго заданне завяршылася?»

У наш час адыходу ад Бога, духоўных каштоўнасцяў, час імкнення да самадастатковасці, а таксама ў час шматлікіх крызісаў мы лепш, чым калі-небудзь, адчуваем патрэбу ў Збаўцы. Сітуацыя, у якой знаходзіцца свет, з чыста чалавечага пункту гледжання здаецца трагічнай, і мы ўсё больш пераконваемся, што без Божага ўмяшальніцтва не зможам вырашыць нашых праблем (гл. Ян 15, 5).

5.Завяршаецца пастырскі год сям’і як крыніцы радасці і надзеі для моладзі. На працягу гэтага часу мы засяроджваліся над праблемай сям’і, якая з’яўляецца падмуркам грамадства (пар. АА 11) і якая знаходзіцца ў крызісе.

Большасць сем’яў знаходзяцца ў разводзе. Таму падмурак нашага грамадства нетрывалы. А гэта не абяцае яму добрай будучыні, бо дзеці застаюцца без належнай апекі і выхавання абодвух бацькоў. Хто іх выхоўвае? Не сям’я, а вуліца і сродкі масавай камунікацыі. Інтэрнэт, Facebook, Instagram, радыё і тэлебачанне лідзіруюць у фармацыі маладога пакалення.

Якія каштоўнасці яно там знаходзіць, чым захапляецца? Ці ведаюць пра гэта бацькі, якія занятыя праблемамі працы і ўзаемаадносін? У выніку дзеці ізалююцца і становяцца залежнымі ад сучасных тэхналогій і амаральных звычак. Яны ў раннім узросце пачынаюць нязгоднае з Божым законам сексуальнае жыццё, ужываюць алкаголь, прымаюць наркотыкі, нецэнзурна выказваюцца і г.д.

Завоблачныя лічбы падае статыстыка абортаў. Колькі зачатых дзяцей не ўбачыла сонечнага святла ў годзе, які завяршаецца?! Якія перспектывы ў тых, хто нарадзіўся? Мы павінны шанаваць жывёл і годна ставіцца да іх. Але ці не здзіўляе нас тое, што за забойства сабакі нас могуць пакараць, а забойства дзіцяці ва ўлонні маці дазволена? Гэтыя і падобныя пытанні мы павінны задаваць сабе і шукаць на іх адказу, калі хочам мець шчаслівую будучыню, бо сям’я, якая павінна быць «санктуарыем жыцця», ператвараецца ў месца самагенацыду нацыі.

Амаральная сексуальная адукацыя ўсімі праўдамі і няпраўдамі прасоўваецца ў навучальныя ўстановы.

Гендарная ідэалогія прапагандуе права выбіраць пол, які замест біялагічнага навязвае чалавеку секулярная культура. Касцёл вельмі ясна і недвухсэнсоўна выступае супраць такой нязгоднай са Святым Пісаннем і нашай хрысціянскай традыцыяй чужой ідэалогіі, наступствы якой могуць быць катастрафічнымі.

Прапаганда аднаполых саюзаў сведчыць аб тэндэнцыях адыходу ад традыцыйнай, Богам створанай мадэлі сям’і як адзінага саюзу мужчыны і жанчыны.

Касцёл рашуча выступае супраць насілля ў сям’і. Аднак ён не можа пагадзіцца на прапановы, якія супярэчаць хрысціянскім традыцыям і абмяжоўваюць бацькоў у правах, якія яны атрымалі ад Бога: выхоўваць дзяцей згодна з прынцыпамі Евангелля і ў паслухмянасці. У той жа час дзецям прапануюцца правы, якія не адпавядаюць нашай культуры.

Такія тэндэнцыі вядуць у бездань. Нездарма папа Бэнэдыкт XVIкажа, што свет без Бога з’яўляецца светам без значэння. На вялікі жаль, у сучасным, асабліва заходнім, грамадстве Бог не прысутнічае і «не можа» нічога сказаць. Таму такое грамадства з’яўляецца грамадствам згубленага чалавека (пар. https://ekai.pl/benedykt-xvi-ostrzega-przed-teologia-bez-boga).

Таму мы як хрысціяне павінны сказаць нашае рашучае «не» антыхрысціянскім тэндэнцыям!

6.Людзі без веры вельмі бедныя, нават калі з’яўляюцца матэрыяльна багатымі. Яны асуджаныя на адчай і безнадзейнасць. У той жа час, мы як веруючыя не толькі маем надзею, але і жывем ва ўпэўненасці, бо з намі — адзіны Збаўца свету ўчора, сёння і ва ўсе часы (гл. 1 Ян 4, 14; Гбр 13, 8). Ён прыйшоў у наш свет духоўнай цемры, хлусні і граху як слабое дзіця і адначасова як Усемагутны Бог.

Сын Божы прыйшоў, каб збавіць нас з грахоўнага рабства, і чыніць гэта далей. Прыйшоў, каб захаваць ад тых, хто разбівае сем’і, забівае народжанае і ненароджанае жыццё і распаўсюджвае антыхрысціянскія ідэалогіі.

З мэтай супрацьстаяць такім тэндэнцыям найперш неабходнае навяртанне, гэта азначае змена жыцця і мыслення, а таксама моцная вера ў Бога, а не ў дэманічныя сілы зла і хлусні.

7.У ноч Божага Нараджэння анёл сказаў пастушкам: «Не бойцеся!» (Лк 2, 10). Сучасны чалавек і сёння мае пачуццё апраўданай боязі. Аднак словы анёла: «Не бойцеся!» адрасаваныя таксама і людзям нашага часу, падобна як 20 стагоддзяў таму яны былі скіраваны да пастушкоў.

Калі ў сучасным свеце існуе вялікая колькасць пагрозаў, то як не баяцца? — спытаецца хтосьці. Адказ просты: мы атрымалі Збаўцу, які не пакідае нас адных і заўсёды бароніць.

Прарок Ісая кажа не баяцца, бо Бог адкупіў нас (пар. Іс 43, 1). Бог — наш Збаўца! Гэта самая вялікая радасць і адзінае вырашэнне ўсіх нашых праблем. Мы маем Збаўцу!

Езус кажа: «Я з вамі ва ўсе дні, аж да сканчэння веку» (Мц 28, 20). А калі Ён з намі, то і мы павінны быць з Ім, бо ў Яго былі ўключаны ў сакрамэнце хросту. Таму няма і не можа быць такой небяспекі, ад якой Езус не мог бы нас выратаваць, бо калі Бог з намі, то хто супраць нас (пар. Рым 8, 31)?

Аднак для гэтага найперш мы самі павінны звярнуцца да Яго. У Старым Запавеце чытаем, што калі выбраны народ навяртаўся, то Бог аказваў яму сваю міласэрнасць. А калі адмаўляўся ад Божага закону і схіляўся да ідалапаклонства і акультызму, наступалі войны, пакаранні, катаклізмы і да т.п. Таму нам застаецца адзіны шлях — шлях пакаяння, прыняцця Божага закону, сыходу з дарогі граху і самазнішчэння.

8.У сучасным свеце абарона праўды і барацьба за хрысціянскія каштоўнасці патрабуе надзвычайнага гераізму. Дзякуй Богу, у нас скончыўся час ганенняў на веру. Ніхто і нікому не забараняе маліцца і хадзіць у касцёл. Аднак наступае час ганенняў «у белых пальчатках», што ўжо асабліва відавочна ў шматлікіх еўрапейскіх краінах. Дэмакратычным спосабам парламенты прымаюць нязгодныя з Божым правам законы, забараняецца публічна выказваць свае адносіны да веры, яна высмейваецца, адбываюцца акты блюзнерства, прафанацыі і знішчэння рэлігійных сімвалаў. Чыніцца ўсё гэта найчасцей на падставе правоў чалавека на абсалютную свабоду і талерантнасць без маральнай адказнасці.

Старажытны рымскі юрыст Цыцэрон казаў: «Summumius, summainiuria»(https://news.ycombinator.com/item?id=11272429), што азначае: «Вяршыня закону з’яўляецца вяршыняй беззаконня». Таму самая вялікая талерантнасць становіцца вяршыняй неталерантнасці.

Сёння чалавецтва перажывае небывалы ціск сатанінскіх сілаў, якія разбураюць устаноўлены Богам маральны парадак. І сапраўды, прапагандаваць амаральныя справы становіцца нормай, а маральныя — праблемай. У выніку наступае сістэматычная маральная дэградацыя чалавека, сям’і і цэлых народаў, аб чым сведчыць штодзённае жыццё.

Касцёл атрымаў ад Езуса місію абвяшчэння Евангелля ўсяму чалавецтву (гл. Мц 28, 19), і ніхто, таксама і людзі нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі, не можа быць пазбаўлены магчымасці пачуць Добрую Навіну. Аднак у той жа час у імя вернасці нашаму хрысціянскаму пакліканню мы павінны абвяшчаць поўнае Евангелле — не выключаючы яго патрабаванняў. Інакш мы будзем красці ў сябе і ў іншых аб’яўленую Богам праўду.

Павага да асобаў нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі не можа весці да прыняцця такой ідэалогіі, якая імкнецца перавярнуць традыцыйныя хрысціянскія звычаі з ног на галаву і ўчыніць рэвалюцыю ў галіне маральнасці. Такая рэвалюцыя размахвае «штандарам свабоды», але ў рэчаіснасці прыносіць духоўнае спусташэнне людзям, кажа папа Францішак (пар. http://w2.vatican.va/content/francesco/en/speeches/2014/november.index.2.html).

Гэта асабліва важна ў наш час, калі назіраецца вострае супрацьстаянне Божай праўды з неаязычніцтвам і калі мы як хрысціяне становімся перад неабходнасцю радыкальнага этычна-рэлігійнага выбару: захаваць вернасць вучэнню Хрыста ці ігнараваць яго.

Праз служэнне Касцёла Хрыстус прыходзіць да нас, таксама як 20 стагоддзяў таму прыйшоў у Бэтлееме. Ён нічога не адбірае, а толькі ўзбагачае духам мудрасці і любові, міласэрнасці і трываласці, а таксама адорвае супакоем, радасцю, шчасцем і новай надзеяй. Таму неабходна адчыніць дзверы Хрысту, бо толькі ў Ім мы зможам пазнаць саміх сябе, як заклікае святы Ян Павел II(пар. http://w2.vatican.va/content/john-paul-ii/it/homilies/1978/documents/hf_jp-ii_hom_19781022_inizio-pontificato.html), якому прысвечаны наступны Пастырскі год у Касцёле на Беларусі.

9.Дарагія браты і сёстры, суайчыннікі!

Віншую вас з радасным і збаўчым святам Нараджэння Хрыстовага!

Віншую ўсіх хрысціянаў, якія разам з намі яго адзначаюць!

Са словамі віншаванняў звяртаюся да нашых братоў і сясцёр праваслаўных, якія праз два тыдні будуць адзначаць свята Божага Нараджэння!

Віншую ўсіх людзей добрай волі!

Сын Божы стаўся чалавекам, каб мы ў вымярэнні Божай ласкі сталіся багамі. Таму не будзьма баяцца ў мітусні сучаснага свету і святочных клопатаў знайсці час для Езуса! Не будзьма баяцца прыняць Яго ў нашыя сэрцы! Не будзьма баяцца, бо святло бэтлеемскай зоркі дае нам новую надзею, нават насуперак надзеі (пар. Рым 4, 18)!

Са святам Нараджэння Хрыстовага і надыходзячым Новым годам!

Даручаючы ўсіх вас апецы Багародзіцы, якая нарадзіла свету Збаўцу, дзялюся з вамі традыцыйнай аплаткай і свае святочныя пажаданні ўмацоўваю благаслаўленнем у імя Айца, + і Сына, і Духа Святога. Амэн.

 

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

 

Мінск, 8 снежня 2019 г.

Урачыстасць Беззаганнага Зачацця

Найсвяцейшай Панны Марыі

 

Выкарыстаная літаратура і скарачэнні:

1. Дэкрэт пра апостальства свецкіх Apostolicam actuositatem (AA).

2. https://ekai.pl/benedykt-xvi-ostrzega-przed-teologia-bez-boga

3. http://w2.vatican.va/content/john-paul-ii/it/homilies/1978/ documents/hf_jp-ii_hom_19781022_inizio-pontificato.html

4. http://w2.vatican.va/content/francesco/en/speeches/2014/november.index.2.html

5. https://news.ycombinator.com/item?id=11272429.

 

 

 

Прочитано 69 раз
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

10.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).