Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Арцыбіскуп Кандрусевіч сустрэўся з духавенствам і кансэкраванымі асобамі Магілёўшчыны

Оцените материал
(0 голосов)

18 лютага ў парафіі Божай Міласэрнасці горада Асіповічы (Бабруйскі дэканат) адбылася пастырская сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў Магілёўскага рэгіёна, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 

Сустрэча распачалася з супольнай малітвы і канферэнцыі, якую падрыхтаваў ксёндз канонік Андрэй Далянскі. Святар казаў пра дыялог як падмурак паклікання: найперш дыялог з Богам, а потым — з іншым чалавекам. Дыялог павінен быць пабудаваны на пакоры, узаемнай павазе і шчырасці.

 

Цэлебрацыю святой Імшы ў межах дня малітоўнага засяроджання ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 

У гаміліі іерарх заахвоціў духавенства і кансэкраваных асобаў задумацца над тым, які хлеб яны сёння даюць людзям: гэта сапраўдны хлеб Божага Слова ці фарысейская закваска?

 

«Яшчэ 30 гадоў таму ў нас было мала Эўхарыстычнага хлеба, бо мы перажывалі вялікі недахоп касцёлаў і святароў. На Магілёўшчыне іх зусім не было. Найбліжэйшае месца, дзе можна было атрымаць Эўхарыстычны хлеб, знаходзілася ў Красным пад Мінскам», — нагадаў арцыпастыр. «Нам патрэбны здаровы духоўны хлеб, а не сапсаваны. Таму мы ўсе павінны сцерагчыся закваскі сучасных фарысеяў і ірадаў, якія прапагандуюць амаральныя паводзіны і знішчаюць жыццё.

 

Нярэдка мы самыя становімся такой закваскай сваімі далёкімі ад вучэння Евангелля ўчынкамі, словамі і занядбаннем. У нас — святарах, законніках і верніках — людзі хочуць бачыць тых, хто плыве не па цячэнні секулярнага свету, але супраць яго»,

— падкрэсліў арцыбіскуп Кандрусевіч.

 

Пасля святой Імшы адбылася сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў з прысутнымі іерархамі, падчас якой абмяркоўваліся актуальныя пытанні служэння Касцёла ў Магілёўскім рэгіёне. Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB прадставіў арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу высновы, да якіх прыйшлі ўдзельнікі мінулай сустрэчы духавенства і кансэкраваных асобаў рэгіёну, што прайшла 22 студзеня ў Магілёве.

 

Арцыбіскуп уважліва пазнаёміўся з вынікамі аналізу душпастырскай сітуацыі на Магілёўшчыне.

 

Ён адказаў сваім супрацоўнікам з усходняй часткі архідыяцэзіі на шэраг пытанняў, асабліва падкрэсліўшы пры гэтым, што ніхто не можа пагардліва ставіцца да мясцовых супольнасцяў і тых, хто нясе ў іх служэнне, называючы іх «другой катэгорыяй».

 

На думку іерарха, гэта абсалютна недапушчальна і не адпавядае рэчаіснасці.

 

Завяршылася сустрэча супольным абедам, пасля якога па-айцоўску падтрыманыя сваім арцыпастырам святары і кансэкраваныя асобы вярнуліся ў свае парафіі, каб з новымі сіламі служыць даручаным іх пастырскай апецы вернікам.

 

Крыніца: https://catholic.by/3/news/belarus/11110-artsybiskup-kandrusevich-sustreusya-z-dukhavenstvam-i-kansekravanymi-asobami-magiljoushchyny-i-pa-ajtsousku-ikh-padtrymau

 

Прочитано 128 раз Последнее изменение Среда, 26 Февраль 2020 12:26
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

10.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).