Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

У семінарыі ў Гродне распачаўся новы навучальны год

Оцените материал
(0 голосов)

3 кастрычніка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася цырымонія ўрачыстай інаўгурацыі новага навучальнага года, які ў жыцці навучальнай установы распачаўся ўжо ў 31-ы раз.

 

Як паведамляе Grodnensis.by, першая частка цырымоніі прайшла ў зале імя св. Яна Паўла ІІ. Традыцыйна прагучаў старадаўні рэлігійны спеў «Багародзіца». Усіх прысутных прывіталі прэфект семінарыі кс. Ян Раманоўскі і рэктар кс. Віталь Вайцяхоўскі. Словы прывітання выказаў таксама Вялікі канцлер семінары біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

 

 

Іерарх падкрэсліў, што семінарыя павінна быць духоўнай прасторай, якая заахвочвае маладых людзей да поўнага распазнання свайго паклікання, умацавання ў ім і дасягнення адпаведнай сталасці, каб дзякуючы моцы сакрамэнту пасвячэння кандыдат стаўся яркім вобразам нашага Пана і Збаўцы Езуса Хрыста.

 

Па словах пастыра Касцёла на Гродзеншчыне, прысутнасць семінарыстаў у сценах гэтай навучальнай установы сведчыць пра тое, што яны адчулі ў сваіх сэрцах цудоўную ласку.

 

«Ад вас у вялікай меры залежыць, ці захаваеце вы яе і памножыце, ці не змарнуеце вялікага і выключнага дару, якім адарыў вас Бог, і ці вытрываеце на шляху да мэты, якая перад вамі», — дадаў біскуп.

 

Ксёндз Ян Раманоўскі прадставіў справаздачу за 2019–2020 год, звярнуўшы таксама ўвагу на галоўныя моманты з жыцця семінарыйнай супольнасці ў гэтым навучальным годзе.

 

Інтэлектуальная фармацыя семінарыстаў з’яўляецца неад’емнай часткай у падрыхтоўцы да святарства. Лекцыю на распачацце навучальнага года прачытаў кс. Андрэй Зноска, пробашч парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе і выкладчык кананічнага права ў гродзенскай семінарыі. Святар распавёў пра дзейнасць каталіцкіх адукацыйных устаноў у межах дзяржаўнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

 

Радаснай падзеяй у межах цырымоніі было ўручэнне заліковых кніжак студэнтам першага курса.

 

Сёлета ў гродзенскую семінарыю былі залічаныя восем першакурснікаў.

 

Са словамі настаўлення да семінарыстаў звярнуліся біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які падкрэсліў важнасць найперш чалавечай фармацыі, і Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, які перадаў прывітанне ад Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

 

Галоўным пунктам падзеі стала ўрачыстая святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Алег Буткевіч. Іерархі, выхаваўцы, семінарысты і госці, сярод якіх быў і «патрыярх» гродзенскай семінарыі ксёндз Ежы Лявінскі,  маліліся аб Божым благаслаўленні на новы навучальны год і прасілі сіл, каб пераадолець усе цяжкасці на шляху фармацыі.

 

Біскуп Юрый Касабуцкі ў гаміліі засяродзіў увагу на чатырох узроўнях фармацыі да святарства: агульначалавечай, духоўнай, інтэлектуальнай і пастырскай.

 

Ён падкрэсліў вялікае значэнне менавіта чалавечай фармацыі і заўважыў, што Божая ласка будуе на натуры чалавека.

 

На заканчэнне Эўхарыстыі біскупы ўдзялілі благаслаўленне на новы навучальны год і заахвоцілі семінарыстаў памятаць, што «на іх людзі глядзяць як на будучыню Касцёла, таму варта набываць веды і ўсталёўваць кантакты з Богам, каб адпавядаць выклікам часу і патрабаванням людзей».

 

Паводле https://www.grodnensis.by/

Прочитано 29 раз Последнее изменение Понедельник, 05 Октябрь 2020 16:44
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

10.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).