З сэрца нашай Бацькаўшчыны, ахопленай цяжкім гуманітарным крызісам, пасля перэгрынацыі па ўсіх галоўных святынях кожнай дыяцзіі Беларусі, нябесны Пераможца злога духа скіраваўся ў Магілёў, каб сваімі белымі крыламі ахінуць усю беларускую зямлю з подня на поўнач і з захаду на ўсход і разагнаць з неба над Радзімай чорныя хмары хлусні, нянавісці і насілля.
У апошні дзень верасня фігуру святога Арханёла Міхала сустрэлі на Магілёўшчыне, куды яе даставіў кусташ ксёндз Ігар Лашук.
Прывітаць выяву нябеснага заступніка сабраліся вернікі горада на Дняпры на чале з пробашчам парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ксяндзом Віталіем Маргуновым.
У нядзелю 4 кастрычніка з нагоды наведвання усходу Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі фігуры Нябеснага Заступніка Касцёла ў Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які цяпер знаходзіцца ў выгнанні, з Бельска Падляскага скіраваў адмысловае пасланне да вернікаў Магілёўскага рэгіёна.
5 кастрычніка фігура Міхала Арханёла працягнула сваё вандраванне па нашай Бацькаўшчыне – гэтым разам месцам паломніцтва стане касцёл св. Сымона і св. Алены ў Мінску.
„Заступнік святы наш Міхале,
Малітвы да Бога ўзнясі.
Ратуй, калі ўздымуцца хвалі,
Моцаю Божай зло разграмі!”
Фотарэпартаж паводле: www.catholic.by