Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Пасланне Пастыра архідыяцэзіі да вернікаў Магілёўшчыны з нагоды перэгрынацыі фігуры Міхала Арханёла.

Оцените материал
(0 голосов)

Слова Арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупраў у Беларусі Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды завяршэння перагрынацыі фігуры св. арханёла Міхала ў Магілёўскай катэдры

 

Ваша Эксцэленцыя Глыбокапаважаны кс. біскуп Аляксандар Яшэўскі, паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!

 

1. Сардэчна вітаю вас падчас набажэнства завяршэння перагрынацыі фігуры св. арханёла Міхала ў гістарычнай Магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава, біскупа і мучаніка. Гэтая, прадаўжаючаяся ўжо больш за месяц, пастырская акцыя прысвечана малітве аб хутчэйшым і мірным завяршэнні грамадска-палітычнага крызісу ў нашай краіне.

Наш мірны народ заклапатаны той надзвычайнай сітуацыяй, у якой ён нечакана негадана знайшоўся. Ці мы маглі прадставіць такое яшчэ некалькі месяцаў таму? Нам ніколі ў галаву не прыйшло б, што падобны крызіс магчымы ў памяркоўнай Беларусі.

2. У чым прычына? Адказ дае Святое Пісанне. Прычынай усіх падзелаў і непаразуменняў з’яўляецца грэх. Менавіта, грэх збунтаваных анёлаў аддзяліў іх ад Бога і яны сталі д’ябламі. Грэх нашых першых бацькоў аддзяліў іх ад свайго Створцы і яны страцілі прывілей вечнага жыцця ў раі. Грэх і сёння раздзяляе людзей, становіцца прычынай узаемнага непаразумення і нават імкнення да помсты.

Час ідзе, а крызіс прадаўжаецца. Розныя прапановы яго вырашэння не прыносяць жадаемага рэзультату. Пры гэтым мы забываемся пра старое выслоў’е: “Без Бога не да парога”. Хрыстус таксама выразна вучыць, што без Яго нічога не зробім. Таму, разам з чалавечымі намаганнямі, неабходна прасіць Божай дапамогі ў гэты час выпрабаванняў, з якімі сутыкнулася наша нацыя.

3. Сёння мы накіроўваем свой позірк на св. арханёла Міхала – пагромцу злога духа. Нам неабходна тэрмінова вызваліцца ад валодання злога духа ў нашых сэрцах. А гэта магчыма праз малітву, пакаянне і ўзаемнае прабачэнне, якія вяртаюць духоўны мір. А ўмовай да міру ў грамадстве з’яўляецца мір у нашых душах. Таму малітва, навяртанне і прабачэнне павінны стаяць у галаве вугла вырашэння грамадска-палітычнага крызісу ў нашай краіне.

У сённяшняй складанай сітуацыі актуальнымі з’яўляюцца словы св. Яна Паўла ІІ, што першым крокам да паяднання з’яўляецца шлях навяртання і адвага ўзаемнага прабачэння.

Акрамя гэтага неабходны шчэры дыялог паміж усімі бакамі канфлікту. Да гэтага ясна заклікае Папа Францішак, узгадваючы складаную сітуацыю ў нашай краіне.

4. Нас розных, так шмат аб’ядноўвае. Супольная багатая і адначасова трагічная гісторыя нашага народа, які нават з вельмі небяспечных выпрабаванняў выходзіў пераможцам. Мы ганарымся сваёй культурай, якая займае пачэснае месца ў сусветнай. Наша нацыя вырасла з хрысціянства, якое прыняла больш за 1000 гадоў таму. А хрысціянства – гэта рэлігія супакою і мірнага суіснавання. У нас вельмі добрыя міжхрысціянскія адносіны, асабліва паміж католікамі і праваслаўным. Мы таксама можам ганарыцца добрымі міжрэлігійнымі адносінымі. Усё гэта наш супольны здабытак і ён дарагога каштуе.

Сёння, падчас новага экзаміна на грамадскую сталасць нашага народа, мы павінны знайсці ў сабе сілы паказаць, што нас таксама аб’ядноўвае той самы клопат пра будучыню нашай супольнай Бацькаўшчыны, на імя якой Беларусь.

Як паказвае досвед, без Божай дапамогі гэта не магчыма, бо грэх разбурае і нівялюе ўсе нашы намаганні. Таму сёння мы звяртаемся да св. арханёла Міхала з прозьбай дапамагчы нам перамагчы грэх, які ёсць у кожным з нас, каб імкнуцца да паяднання з Богам і бліжнім, будаваць мір у нашых душах і паслядоўна ў грамадстве. Плошчы, вуліцы і двары нашых гарадоў, насельніцкіх пунктаў і вёсак ізноў павінны стаць месцам мірнага суіснавання нашага народа.

5. Магілёўская катэдра, старэйшая на нашай геапалітычнай прасторы, ты шмат чаго бачыла ў сваёй гісторыі. Ты была сведкам росквіту веры на нашых землях. Была таксама сведкам ганенняў, калі твой прыгожы сакральны будынак выкарыстоўваўся як архіў, а на магілёўшчыне не было ніводнага касцёла і ніводнага святара. У часы ваюючага атэізму, калі Касцёл не мог адкрыта евангелізаваць, гэта рабілі  твае сцены і вежы. Яны заклікалі да малітвы і давалі новую надзею на лепшыя часы, нават насуперак надзеі. Сёння ты з’яўляешся сведкам адраджэння веры і таксама сведкам праблем, з якімі мы спатыкаемся.

Няхай малітва, якая ўзносіцца ў тваіх сценах, у час калі важацца лёсы нашай Бацькаўшчыны, выпрасіць у Бога ласку мірнага вырашэння сучаснага грамадска-палітычнага крызісу. У месяцы кастрычніку мы асабліва павінны маліцца на ружанцы, які з’яўляецца скаротам Евангелля. Няхай гэтая малітва да Божай Маці – Каралевы супакою, ахіне ўсю нашу краіну і дапаможа выратавацца ад граху падзелаў.

5.    Дзякую вам, дарагія браты і сёстры, за нястомную малітву ў інтэнцыі нашай супольнай Бацькаўшчыны Беларусі і мірнае вырашэнне праблем, з якімі мы спаткаліся.

Таксама выказваю ўдзячнасць за малітвы ў маёй інтэнцыі. Штодзённа малюся за Беларусь, Касцёл у нашай краіне і Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію. Мы разделены мяжой, але малітоўна аб’яднаныя.

6.      Сёння Каталіцкі Касцёл успамінае св. Францішка Асізскага, мотта служэння якога былі словы: “Мір і дабро”. Няхай добры і Міласэрны Бог прадстаўніцтвам свв. арханёла Міхала і Францішка Асізскага выслухае нашыя малітвы і адорыць наш народ ласкай навяртання, узаемнага прабачэння і крэатыўнага дыялогу, каб Беларусь была краінай міру і дабра.

З найлепшымі пажаданнямі ўсім вам, на шлях клопату аб мірным і хуткім завяршэнні грамадска-палітычнага крызісу ад усяго сэрца благаслаўляю ў імя Айца, + і Сына, + і Святога Духа.

 

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

        

         Бельск Падляскі, 4 кастрычніка 2020 г.

 

Прочитано 30 раз Последнее изменение Понедельник, 05 Октябрь 2020 17:25
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by
Другие материалы в этой категории: « Фігура святога Арханёла Міхала наведала Магілёў.

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

10.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).