Цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы ўзначаліў дапаможны бісуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці, біскуп Аляксандр Яшэўскі. Да супольнай малітвы далучыліся некаторыя святары дэканату, у прыватнасці кс. Віталій Маргуноў (кіраўнік Магілёўскага дэканату), кс. Павел Сідарэнка (вікарый мясцовай парафіі), кс. Юзаф Серпейка (парафія Маці Божай у Бялынічах), кс. Міхал Бубен (парафія св. Пятра і св. Паўла ў Шклове), а. Раман Шульц ОР (парафія св. Казіміра і св. Ядзвігі ў Магілёве), а таксама кс. Павел Эйсмант, куратар першага курсу Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі і Васіль Ягораў, пробашч магілёўскай грэка-каталіцкай парафіі.
Больш інфармацыі, а таксама невялікі фотарэпартаж знойдзем на старонцы https://catholic.by