Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Слова Біскупаў Беларусі на Нядзелю Святой Сям'і

Оцените материал
(0 голосов)

Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі духавенству, кансэкраваным асобам, свецкім вернікам і ўсім людзям добрай волі на нядзелю Святой Сям’і

27 снежня 2020 года

8 снежня гэтага года Святы Айцец Францішак урачыста абвясціў спецыяльны Год, прысвечаны святому Юзафу. У Апостальскім лісце Patriscorde, што перакладаецца «Бацькоўскім сэрцам», апублікаваным з нагоды 150-й гадавіны абвяшчэння Абранніка Марыі апекуном Каталіцкага Касцёла, Папа такімі словамі характарызуе святога Юзафа: «умілаваны бацька», «айцец чуласці», «паслухмяны» і «гасцінны»; «бацька з творчай адвагай», «працаўнік», «заўсёды ў ценю».

Ён быў вялікім дарам для Марыі, Абранніцы ягонай і Езуса. Па сённяшні дзеньсвяты Юзаф з’яўляецца бясцэнным дарам для ўсіх веруючых і ўсяго Касцёла. Ён з’яўляецца дарам для нас, бо яго жыццё і клопат пра Святую Сям’ю становяцца для нас, хто сёння жыве ў гэтым свеце, прыкладам для пераймання. Вера ў адзінага Бога была фундаментам здаровых і моцных адносінаў паміж Юзафам, Марыяй і Езусам.

Як штогод, у нядзелю Святой Сям’і мы звяртаемся да ўсіх тых, хто ў мінулым годзе прыняў на сябе клопат «духоўнага ўсынаўлення». Ваша сістэматычная, штодзённая малітва ў інтэнцыі ненароджаных дзяцей, якім пагражала небяспека аборту, уратавала не адно чалавечае жыццё. Сёння мы кіруем да вас і ўсіх, хто прычыніўся да арганізацыі гэтай акцыі, словы ўдзячнасці.

Стоячы на парозе Новага,2021 года, які неўзабаве распачнецца, заклікаем заступніцтва святога Юзафа, у пакліканні якога найважнейшым стала тое, што ён быў апекуном Святой Сям’і з Назарэта, Абраннікам Найсвяцейшай Панны Марыі і зямным татам Езуса.

Няхай Новы год прынясе новыя сілы хрысціянскім сем’ям для адлюстравання прыкладу ўнутранага адзінства, любові і малітвы, якім з’яўляецца Святая Сям’я.

Вера ў нараджэнне Езуса Хрыста няхай зробіць вас здольнымі рэалізаваць важнае служэнне ў абароне жыцця кожнай чалавечай асобы.

Няхай ва ўсіх гэтых намаганнях і ініцыятывах спадарожнічае вам нашае пастырскае благаслаўленне, якое вам ад усяго сэрца ўдзяляем.

 

Каталіцкія біскупы Беларусі

 

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Старшыня Канферэнцыі

Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

 

Біскуп Антоні Дзям’янка

Старшыня Рады па справах сям’і пры ККББ

 

P.S.Гэтае паведамленне неабходна прачытаць ва ўсіх святынях Беларусі ў нядзелю Святой Сям’і, 27 снежня 2020 года.

Прочитано 73 раз Последнее изменение Понедельник, 28 Декабрь 2020 10:44
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).