Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у дзень 75-гадовага юбілею узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў Мінску

Оцените материал
(0 голосов)

3 студзеня ў мінскім архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў дзень свайго 75-гадовага юбілею.

 

Іерарх дзякаваў Богу за дар жыцця і пастырскага служэння, за магчымасць маліцца разам са сваімі вернікамі на роднай зямлі.

 

У Эўхарыстыі ўзялі ўдзел амаль усе беларускія біскупы, Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек, святары, а таксама шматлікія вернікі, многі з якіх духоўна далучыліся дзякуючы прамой трансляцыі.

 

Дзень 75-гадовага юбілею стаў таксама апошнім днём служэння арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў якасці Мінска-Магілёўскага Мітрапаліта.

 

Было афіцыйна паведамлена, што Папа Францішак прыняў пададзеную ім просьбу аб вызваленні ад пастырскага кіравання архідыяцэзіяй у сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту, як гэта прадугледжана Кананічным правам Каталіцкага Касцёла.

 

Гамілію на святой Імшы прамовіў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці.

 

На заканчэнне святой Імшы з віншаваннямі да арцыбіскупа Кандрусевіча звярнуліся прадстаўнікі духавенства, інстытутаў кансэкраванага жыцця, касцёльных рухаў, дзеці і моладзь. Ад імя Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Веніяміна віншаванні юбіляру перадаў айцец протаіерэй Аляксандр Шымбалёў.

 

Паводле: https://catholic.by/

Прочитано 24 раз Последнее изменение Понедельник, 04 Январь 2021 11:23
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).