Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Арцыбіскуп Тадэвуш будзе перажываць Трыдуум у Магілёве.

Оцените материал
(0 голосов)

Урачыстыя цэлебрацыі святога Пасхальнага Трыдуума ў старажытным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які да 3 студзеня бягучага года з’яўляўся Мітрапалітам –Мінска-Магілёўскім.

 

Сваю прысутнасць на святах у Магілёве іаерарх патлумачыў Catholic.by: «На Пасхальны Трыдуум еду ў Магілёў. Усё маё біскупскае служэнне прайшло на тэрыторыі былой Магілёўскай Мітраполіі ў Беларусі і Расіі, а я ані разу яшчэ не служыў на Пасху ў Магілёве. Хачу аддаць свой доўг»,— з усмешкай сказаў арцыпастыр.

 

Беларуская Мітраполія, пазней перайменаваная ў Магілёўскую, была створана ў 1772 годзе і калісьці ахоплівала католікаў на тэрыторыі ўсёй вялізнай Расійскай Імперыі. Такім чынам была самай вялікай за ўсю гісторыю Касцёла каталіцкай дыяцэзіяй у свеце. У наступным годзе будзе ўрачыста адзначацца юбілей 250-годдзя стварэння Беларускай Мітраполіі — «прабабулі» сучасных структур Касцёла ў нашай краіне.

 

Расклад багаслужэнняў у парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве ў Трыдуум 2021:

Вялікі чацвер— святая Імша вячэры Пана ў 19.00

Вялікая пятніца:

набажэнства Крыжовага шляху — 18.15

літургія Мукі Пана і адарацыя Святога Крыжа— 19.00

Вялікая субота— Пасхальная вігілія ў 21.00

Вялікдзень— святая Імша ў 10.00

Прочитано 37 раз
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).