Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Імша Хрызма ў Магілёве 2021

Оцените материал
(0 голосов)

1 красавіка, у Вялікі чацвер, у магілёўскім касцёле Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава цэлебравалася святая  Імша Хрызма, якую ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, біскупскі вікарый для Магілёўскага рэгіёну.

У літургіі ўзялі ўдзел святары магілёўскай часткі архідыяцэзіі, кансэкраваныя асобы і вернікі.

 

«Я цешуся прысутнасці маіх сабратоў у святарстве, якія прыбылі з парафій Магілёўшчыны на літургію благаслаўлення святога алею, якая цесна звязана са служэннем святара. Наш Пан Езус Хрыстус пажадаў, каб былі святары, якім Ён даручыў асвячэнне вернікаў праз цэлебрацыю Эўхарыстыі і сакрамэнтаў», — адзначыў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, звяртаючыся да душпастыраў, якія кожны дзень падыходзяць да алтара, каб складаць ахвяру Пана.

 

«Эўхарыстыя з’яўляецца цэнтрам усіх сакрамэнтаў, крыніцай і ззяннем ласкі, — падкрэсліў іерарх у гаміліі. — Некаторыя сакрамэнты рыхтуюць да Эўхарыстыі, а іншыя з’яўляюцца ў пэўным сэнсе яе вынікам. І менавіта ў рукі святара Езус уклаў гэтыя скарбы».

Як дадаў біскуп, для святара гэта гонар і адначасова адказнасць, бо штодзённая цэлебрацыя сакрамэнтаў і Эўхарыстыі можа суправаджацца досведам «цёмнай ночы», калі знікае запал, і вера перастае быць гарачай.

 

«Сакрамэнты былі ўстаноўлены для людзей. Таму трэба іх удзяляць як мага больш, раздаваць, — працягваў іерарх. — Роля святара заключаецца ў тым, каб для атрымання ласкі сакрамэнтаў добра падрыхтаваць душу — сваю і вернікаў. <…> Мы павінны адарвацца ад прамінальных дабротаў гэтага свету, каб быць здольнымі прывязацца да Бога».

 

На заканчэнне гаміліі іерарх заахвоціў святароў у прыгожае свята Вялікага чацвярга адрадзіць веру ў скарб, які Езус уклаў у святарскія рукі праз сакрамэнт пасвячэння.

 

«Просім Марыю, Маці ўсіх ласкаў, каб яна ўсцяж дапамагала нам спасцігаць глыбіню ўстаноўленых Езусам сакрамэнтаў, каб асвячацца самім і асвячаць нашых вернікаў», — маліўся біскупскі вікарый для Магілёўскага рэгіёну.

 

Падчас Імшы адбылося благаслаўленне алею хворых, катэхумэнаў і кансэкрацыя алею хрызма. 

 

На заканчэнне Імшы вернікі павіншавалі духавенства  з іх святам.

Прочитано 12 раз
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).