Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Запрашаем на святую Імшу ў надзвычай форме ў Магілёве 11.04.2021.

Оцените материал
(0 голосов)

Усім, хто цікавіцца класічнай формай цэлебрацыі святой Імшы, з радасцю паведамляем, што 11 красавіка ў парафіі  Ўнебаўзяцця НПМ ў Магілёве адбудзецца чарговая цэлебрацыя святой Імшы ў надзвычайнай форме рымскага абраду. Гэта будзе рэцытаваная Імша.

У экстраардынарнай форме рымскага абраду Імшы бываюць двух відаў: Імша са спевам(Missa in cantu) і рэцытаваная Імша (Missa lecta).

Імша называецца Імшою са спевам, калі тыя часткі, якія, згодна з рубрыкамі, трэба спяваць, цэлебрант выконвае са спевам; іначай яна называецца рэцытаванай.

У сваю чаргу, Імша са спевам называецца ўрачыстай Імшою (Missa solemnis), калі служыцца ў асісце вышэйшых прыслугоўваючых; калі ж яна служыцца без вышэйшых прыслугоўваючых, яна называецца спяванай Імшою (Missa cantata).

Нарэшце, урачыстая Імша, якую служыць біскуп або хтосьці іншы, хто маеадпаведныя паўнамоцтвы, з урачыстымі абрадамі, акрэсленымі ў літургічных кнігах, называецца пантыфікальнай Імшою.

Фармуляр святой Імшы:

Нядзеля, 11 красавіка 2021

✠  НЯДЗЕЛЯ Ў АКТАВЕ ПАСХІ

І клас, белы колер

 

Імша ўласная

Колер белы

 Gloria, Credo

Вялікае “Алеллюя”

Велікодная прэфацыя (“in hoc potissimum”)

“Ite, missa est”

 

Чытанні: 1 Ян 5:4-10; Евангелле: Ян 20:19-31;

Святую Імшу будзе цэлебраваць кс. Міхал Бубен, душпастыр са Шклова. Пасля багаслужэння, якое распачнецца а 14.00, плануецца невялікае спатканне.

Адрас: Магілёў, вул. Камсамольская 4, касцёл Ўнебаўзяцця НПМ, капліца Маці Божай Бялыніцкай.

Для сувязі: +375298809919 (кс. Андрэй)

Прочитано 48 раз Последнее изменение Суббота, 03 Апрель 2021 13:47
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).