Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Апублікаваны новы выгляд Літаніі да святога Юзафа

Оцените материал
(0 голосов)

Старонка https://catholic.by/апублікавала пераклад на беларускую мову новых заклікаў у Літаніі да святога Юзафа, зацверджаныКанферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

 

Віцебск, 3 чэрвеня 2021г.

 

ДЭКРЭТ

 

Ва ўспамін св. Юзафа рамесніка Папа Францішак дадаў у тэкст Літаніі да святога Юзафа сем новых заклікаў: Custos Redemptoris, Serve Christi, Minister salutis, Fulcimen in difficultatibus, Patrone exsulum, Patrone afflictorum, Patrone pauperum (Дэкрэт Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў №133/21 ад 1 мая 2021г.).

 

Гэтым дэкрэтам Канферэнцыя Біскупаў зацвярджае пераклад на беларускую мову новых заклікаў (Ахоўнік Адкупіцеля, Слуга Хрыста, Слуга збаўлення, Падтрымка ў цяжкасцях, Апякуне выгнаннікаў, Апякуне церпячых, Апякуне бедных) з мэтаю іх літургічнага ўжытку, здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ.

 

Мінск, 3 чэрвеня 2021г.,

Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста

 

Біскуп Алег Буткевіч

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

 

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Старшыня Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ

 

ЛІТАНІЯ ДА СВ. ЮЗАФА

Кірые, элейсон,                   Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.

Хрыстэ, пачуй нас,             Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,             – змілуйся над намі.

Сыне, Адкупіцель свету, Божа,

Духу Святы, Божа,

Святая Тройца, адзіны Божа,

Святая Марыя,           – маліся за нас.

Святы Юзэфе,

Слаўны патомак Давіда,

Святло патрыярхаў,

Абраннік Багародзіцы,

Ахоўнік Адкупіцеля,

Прачысты апякуне Панны,

Апякуне Сына Божага,

Клапатлівы абаронца Хрыста,

Слуга Хрыста,

Слуга збаўлення,

Галава Найсвяцейшай Сям’і,

Юзэфе найсправядлівейшы,

Юзэфе найчысцейшы,

Юзэфе наймудрэйшы,

Юзэфе наймужнейшы,

Юзэфе найпакорнейшы,

Юзэфе найвярнейшы,

Люстра цярплівасці,

Прыхільнік убоства,

Узор працуючых,

Аздоба сямейнага жыцця,

Апякуне паннаў,

Апора сем’яў,

Падтрымка ў цяжкасцях,

Суцяшэнне няшчасных,

Надзея хворых,

Апякуне выгнаннікаў,

Апякуне церпячых,

Апякуне бедных,

Апякуне паміраючых,

Пострах злых духаў,

Апякуне Касцёла святога,           – малiся за нас.

Баранку Божы,

які бярэш на сябе грахі свету,             – даруй нам, Пане.

Баранку Божы,

які бярэш на сябе грахі свету,             – выслухай нас, Пане.

Баранку Божы,

які бярэш на сябе грахі свету,             – змілуйся над намі.

С.: Устанавіў яго панам свайго дома.

Н.: І гаспадаром усіх сваіх уладанняў.

 

С.: Молімся: Божа, Ты ў сваім цудоўным Провідзе ўчыніў святога Юзафа абраннікам Найсвяцейшай Маці Твайго Сына, дай, просім, каб, ушаноўваючы яго як нашага апекуна на зямлі, мы былі годныя яго заступніцтва ў небе. Праз Хрыста, Пана нашага.

Н.: Амэн.

 

 

Прочитано 10 раз Последнее изменение Суббота, 05 Июнь 2021 17:41
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).