Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі распачаў пастырскае служэнне ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Оцените материал
(0 голосов)

23 кастрычніка ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбылася ўрачыстая цэлебрацыя з нагоды кананічнага ўступлення на пасаду новага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.

А 11-й гадзіне былы тытулярны біскуп Табаікары і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, якога ў свята Узвышэння Святога Крыжа, 14 верасня, Папа Францішак прызначыў арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, у суправаджэнні Апостальскага нунцыя ў Беларусі Антэ Ёзіча прыбыў да галоўнай каталіцкай святыні сталіцы.

Пасля ўступных абрадаў і прывітання прадстаўнік Папы Францішка ў нашай краіне абвясціў:

“Гэтым урачыстым актам завяршаецца кіраванне Яго Эксцэленцыі Вялебнага Казіміра Велікасельца, О.Р., тытулярнага біскупа Бланды і дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі, які на пачатку гэтага года быў пакліканы Святым Айцом, каб часова ўзначаліць Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію (…).”

Пасля гэтага арцыбіскуп Ёзіч папрасіў канцлера Мітрапалітальнай курыі прачытаць булу аб прызначэнні арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на лаціне і яе пераклад на беларускую мову. Прачытаную булу нунцый паказаў прысутным, а потым запрасіў арцыбіскупа ўступіць на сваю Мінска-Магілёўскую катэдру і працягнуць цэлебрацыю Эўхарыстыі.

Пасля перад алтаром ксяндзы дэканы як прадстаўнікі ўсяго Мінска-Магілёўскага прэзбітэрыя выказалі пашану і паслухмянасць свайму новаму арцыпастыру.

Пасля Евангелля іерарх прамовіў сваю першую гамілію ў якасці Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У сваёй прамове ён засяродзіўся на прыярытэтах свайго новага служэння Касцёлу на хвалу Богу і дзеля збаўлення душаў. Арцыбіскуп акрэсліў сваё бачанне Касцёла як дома, адкрытага для ўсіх, што стала працягам евангельскай адкрытасці яго папярэднікаў на Мінска-Магілёўскай катэдры. Акрамя таго, арцыпастыр выказаў надзею на хуткае аднаўленне пашкоджанага пажарам санктуарыя Маці Божай Будслаўскай, сардэчнымі словамі згадаў бацькоўскі дом, дзе распачаў свой жыццёвы шлях, скіраваў трапныя словы сем’ям, моладзі, духавенству, кансэкраваным асобам, семінарыстам, удзельнікам касцёльных рухаў і супольнасцяў, а таксама падкрэсліў важнасць супрацоўніцтва ў духу братэрства ўсіх вернікаў на сінадальным шляху, які ў гэтыя дні распачаў Касцёл на чале з Папам Францішкам.

Завяршылася святая Імша ўрачыстым благаслаўленем, якое арцыпастыр удзяліў усім прысутным.

 

Відэазапіс прамой трансляцыі на партале Сatholic.by:

 

Прочитано 61 раз Последнее изменение Воскресенье, 24 Октябрь 2021 09:43
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).