Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Студзенская пастырская сустрэча Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў адбылася ў магілёўскай парафіі св. Антонія.

Оцените материал
(0 голосов)

Пасля дастаткова працяглага перапынку, на распачацце новага каляндарнага года, 12 студзеня ў парафіі святога Антонія ў Магілёве дзякуючы гасціннасці айцоў-кларэтынцаў прайшла пастырская сустрэча святароў і законных сясцёр, якія нясуць служэнне ў Магілёўскім і Бабруйскім дэканатах Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Сустрэча распачалася малітвай перад поўднем Літургіі гадзінаў, якую правёў а. Віталій Чабатар CMF, віцэ-дзекан Магілёўскага дэканату.

“(…) Мы заклікаем Духа, Адзінага з Айцом i Сынам: прыйдзі i жыватворнай ласкай напоўні шчодра нашы сэрцы” – маліліся прысутныя ў новапабудаваным касцёле св. Антонія.

 

Пасля супольнай малітвы брэвіярыя духоўную канферэнцыю прамовіў духоўны айцец Магілёўскага рэгіёна ксёндз канонік Андрэй Далянскі з Касцюковіч. У сваіх разважаннях святар аднёсся да дэвізу распачатага ў мінгулым годзе Сіноду Біскупаў: «На карысць сінадальнага Касцёла: камунія, удзел і місія». Сваю ўвагу духоўны айцец засяродзіў на ўдзеле святароў у жыцці Касцёла, а менавіта на святарскім служэнні ў прапаведванні і падрыхтоўцы да яго.

 

 

«Таямніца кожнага нашага паклікання пачалася тады, калі Бог скіраваў на нас свой позірк і нас выбраў. Менавіта ў гэтым абранні і ёсць сакрэт кожнага паклікання», — зааначыў святар. Разважаючы над таямніцай паклікання на падставе фрагмента Паслання святога апостала Паўла да Галатаў (Гал 3, 29), ксёндз Андрэй заўважыў, што кожнае пакліканне з’яўляецца ўдзелам ў спадчыне Бога.

«Сёння важным з’яўляецца пытанне аб нашым удзеле ў жыцці Касцёла як супольнасці. Як мы рэалізуем заклік Хрыста быць Яго супрацоўнікамі?» — прапанаваў паразважаць духоўны айцец удзельнікам сустрэчы.

 

Наступным пунктам сустрэчы была адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, пачас якой удзельнікі мелі магчымасць у цішыні засяродзіцца ў малітве, а таксама прыступіць да сакраманту пакаяння.

 

Пасля распачалася Эўхарыстыя, цэлебрацыю якой узначаліў мітрапаліт. У прамоўленым Божым слове іерарх заахвоціў кіравацца словамі рэспансарыйнага псальма з літургіі слова: «Прыходжу, Божа, споўніць Тваю волю» ў штодзённым служэнні на магілёўскай зямлі.

 

Затым адбылася арганізацыйная частка сустрэчы. Кс. Андрэй Кеўліч з Горак у межах літургічнай фармацыі прадставіў разважанне на тэму больш плённага перажывання Ахвяры алтара духавенствам. Святар прыпомніў словы св. Яна Паўла ІІ аб тым, што “святарства да самых сваіх каранёў з'яўляецца святарствам Хрыста. Гэта Ён складае ў ахвяры Богу сябе самога, сваё Цела і Кроў, і гэтаю асабістаю Ахвяраю апраўдвае ў вачах Айца ўсё чалавецтва, а ўскосна - усё стварэнне. Святар, здзяйсняючы штодзённа Эўхарыстыю, сыходзіць да глыбіні гэтай таямніцы. Таму справаванне Эўхарыстыі павінна быць для яго самаю важнаю і святою падзеяй дня і цэнтрам усяго жыцця”. Была звернута ўвага на неабходнасць належнай падрыхтоўкі да Літургіі, м.інш. праз цэлебрацыю Божага Афіцыя,  які, паводле навучання Касцёла, “з’яўляецца найлепшай падрыхтоўкай для самой цэлебрацыі Эўхарыстыі, паколькі яна адпаведным чынам абуджае і падтрымлівае неабходную для плённай цэлебрацыі Эўхарыстыі гатоўнасць, што праяўляецца ў веры, надзеі, любові, пабожнасці і імкненні да самаадданасці”. (…) Не менш важным з’яўляецца выкарыстанне тых малітваў, якія змешчаны ў Рымскім Імшале, такія як Малітва святога Амброзія, Малітва св. Тамаша Аквінскага, Малітва да Найсвяцейшай Панны Марыі, а асаблівым чынам Абуджэнне намеру, у якой святар просіць Госпада аб тым, каб цэлебраваць святую Імшу і здзяйсняць таямніцу Цела і Крыві Пана нашага Езуса Хрыста паводле абраду святога рымскага Касцёла на хвалу ўсемагутнага Бога і ўсяго ўслаўленага Касцёла, на карысць ўсяму пілігрымуючаму Касцёлу, за ўсіх, хто прасіў аб малітве і за росквіт святога рымскага Касцёла, і каб Гасподзь даў радасць і супакой, выпраўленне жыцця, час для шчырага пакаяння, ласку і суцяшэнне Духа Святога і трыванне ў добрых справах.

 

“Увогуле Традыцыя Касцёла падае нам вялікае багацце падрыхтоўкі святара – памятаем аб тым, што раней у прынцыпе, нават падчас апранання паасобных частак літургічнага адзення прамаўлялася адмысловая малітва” – зазначыў кс. Андрэй. “Хтосьці справяліва зазначыць, што згодна з Імшалам звычайнай формы, выдадзеным Паўлам VI, гэтыя малітвы не з’яўляюцца абавязковымі (як і забароненымі). Аднак таксама можна заўважыць, што паволе навучання Касцёла іх выкарыстанне рэкамендуецца, бо яны   былі ўключаныя ў “Compendium Eucharisticum”, апублікаваны Кангрэгацыяй Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў у 2009г., якое налічвае 468 стр., і які змяшчае тэксты з «Катэхізіса Каталіцкага Касцёла», малітвы, тлумачэнні эўхарыстычных малітваў Імшала і ўсё, што можа быць карысным для правільнага разумення, цэлебрацыі і адарацыі Літургіі. Згадзіцеся, здаецца, не самы кепскі варыянт, каб падрыхтавацца да перажывання Сакраманту Алтара, праўда?”

 

На сустрэчы былі таксама абмеркаваныя некаторыя бягучыя справы з жыцця архідыяцэзіі. Была магчымасць задаць арцыбіскупу Станеўскаму пытанні, звязаныя з развіццём Касцёла на Мінскай і Магілёўскай зямлі.

 

Наступная пастырская сустрэча духавенства і кансэкраваных асоб Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў запланавана на 9 лютага. Плануецца, што яна адбудзецца ў парафіі святога Казіміра ў Магілёве, якой апякуюцца айцы-дамініканцы.

 

Фота: https://catholic.by/

 

Прочитано 154 раз Последнее изменение Четверг, 13 Январь 2022 11:01
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).