Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

1 лютага – гадавіна біскупскага пасвячэння арцыбіскупа Юзафа.

Оцените материал
(1 Голосовать)

Сёння прыпадае чарговая гадавіна прыняцця біскупскай сакры Пастыра нашай архідыяцэзіі - 1 лютага 2014 г. у Гродне адбылося біскупскае пасвячэнне Юзафа Станеўскага. Запрашаем да малітвы за арцыбіскупа - няхай шчодрае Божае благаслаўленне і заступніцтва Багародзіцы дапамагаюць шаноўнаму юбіляру ў служэнні Богу і людзям.

Малітва за біскупа

 

Пане  Езу  Хрыстэ,  Пастыр  Касцёла,  падтрымай  сваім  благаславеннем  нашага  біскупа Юзафа. Учыні, каб  ён  быў  сапраўдным   айцом   дыяцэзіяльнай  сям'і  і  прыкладам   апостальскай адданасці. Удзялі яму духа  мудрасці  для  плённага  абвяшчэння  Твайго слова  і  кіравання дыяцэзіяй. Які з Айцом  і  Духам  Святым  жывеш  і  валадарыш  праз  усе  вякі.  Амэн.

 

Малітва за Касцёл

 

Езу Хрыстэ, Касцёл святы – гэта Твая Божая справа. Учыні, каб паводле Тваёй волі быў ён адзіны, святы, паўсюдны і цалкам скіраваны да той дасканаласці, да якой Ты яго паклікаў.

 

Дай Касцёлу пастаянную жыццяздольнасць і чуйную ўвагу да знакаў часу, каб ён умеў усё спазнаць і ўсё добрае захаваць у кожным часе і ва ўсіх абставінах.

 

Учыні, каб сярод хрысціянаў любоў была галоўным прынцыпам, міласэрнасць – асабліваю рысаю, справядлівасць – хлебам штодзённым, мужнасць у справах – вернасцю, малітва – адпачынкам, радасць – узнагародаю.

 

 

Просім Цябе, каб Тваё Валадарства праўды і жыцця, святла і ласкі, справядлівасці, любові і спакою пашыралася і ўмацоўвалася з кожным днём. Амэн.

 

Прочитано 186 раз Последнее изменение Вторник, 01 Февраль 2022 15:05
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).