Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Запрашаем на святую Імшу ў надзвычайнай форме ў Магілёве.

Оцените материал
(0 голосов)

13 лютага ў парафіі Ўнебаўзяцця НПМ ў Магілёве адбудзецца чарговая цэлебрацыя святой Імшы ў надзвычайнай форме рымскага абраду.

Плануецца, што святая Імша будзе мець больш урачысты характар. На спяванай Імшы цэлебрант служыць без дыякана і субдыякана, але ўсе спяваныя часткі Імшы спяваюцца такім жа чынам, як ва ўрачыстай Імшы, прычым цэлебрант выконвае тыя часткі, якія належаць ягоным памочнікам. На лацінскай мове спяваная Імша называецца Missa cantata.

У экстраардынарнай форме рымскага абраду Імшы бываюць двух відаў: Імша са спевам(Missa in cantu) і рэцытаваная Імша (Missa lecta).

Імша называецца Імшою са спевам, калі тыя часткі, якія, згодна з рубрыкамі, трэба спяваць, цэлебрант выконвае са спевам; іначай яна называецца рэцытаванай.

У сваю чаргу, Імша са спевам называецца ўрачыстай Імшою (Missa solemnis), калі служыцца ў асісце вышэйшых прыслугоўваючых; калі ж яна служыцца без вышэйшых прыслугоўваючых, яна называецца спяванай Імшою (Missa cantata).

Нарэшце, урачыстая Імша, якую служыць біскуп або хтосьці іншы, хто маеадпаведныя паўнамоцтвы, з урачыстымі абрадамі, акрэсленымі ў літургічных кнігах, называецца пантыфікальнай Імшою.

 

Фармуляр святой Імшы:

Нядзеля, 13 лютага 2022

Dominica in Septuagesima (Нядзеля Сямідзясятніцы) Стацыя ў св. Лаўрэнція за мурамі

ІІ клас, фіялетавы колер

Св. Імша: з нядзелі, няма Gloria, Credo, прэфацыя de sanctissima Trinitate (пра Найсвяцейшую Тройцу)

Чытанні: 1 Кар 9, 24-27; 10, 1-5; Евангелле: Мц 20, 1-16.

Святую Імшу будзе цэлебраваць кс. Андрэй Кеўліч з Горак.

14.30 – ружнцовая малітва, магчымасць прыступіць да сакраманту паяднання.

15.00 – святая Імша.

Пасля багаслужэння – спатканне для зацікаўленых (у дольным памяшканні святыні).

Адрас: Магілёў, вул. Камсамольская 4, касцёл Ўнебаўзяцця НПМ, капліца Маці Божай Бялыніцкай.

Для сувязі: +375298809919 (кс. Андрэй)

Тут можна можна больш падрабязна пазнаёміцца з тэкстамі, якія прызначаныя на 13лютага 2022г. паводле старога літургічнага календара:

https://drive.google.com/file/d/18rayMWXHs_BiJY9yw-THEhctkssoS9Pg/view?usp=sharing

 

Як гучаць спевы на Dominica in Septuagesima:

 

 

 

Прочитано 357 раз Последнее изменение Суббота, 05 Февраль 2022 08:45
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).