Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Прызначаны дзекан Магілёўскага дэканату

Оцените материал
(0 голосов)

17 сакавіка падчас пастырскай сустрэчы ў Мінску канцлер Мітрапалітальнай курыі кс. Дзмітрый Пухальскі абвесціў рашэнне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскі арцыбіскупа Юзафа Станеўскага аб прызначэнні дзекана Магілёўскага дэканату. Нагадаем, што пасада была вакантнай з чэрвеня 2021г., а абавязкі выконваў віцэ-дзекан а. Віталій Чабатар CMF.

Паводле дэкрэта №4/д/2022 ад 15.03.2022г. з 17 сакавіка 2022 дзеканам Магілёўскага дэканату прызначаны кс. Андрэй Кеўліч. Абавязкі пасады дэкана пералічваюцца ў кан. 553-555 ККП, а таксама ў арт. 1043-1054 Статутаў Сіноду Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, Пінскай і Віцебскай  дыяцэзій.

Кодэкс кананічнага права кажа наступнае:

Кан. 553 – § 1. Акруговы вікарый, названы таксама дэканам, архіпрэзбітэрам або як-небудзь інакш — гэта святар, які пастаўляецца на чале акруговага вікарыята.

§ 2. Калі партыкулярным правам не вызначана іншага, то акруговага вікарыя прызначае дыяцэзіяльны біскуп, выслухаўшы па сваім разважлівым меркаванні меркаванне святароў, якія нясуць служэнне ў дадзеным вікарыяце.

Кан. 554 – § 1. На пасаду акруговага вікарыя, не звязаную з пасадай пробашча якой-небудзь парафіі, біскупу належыць абраць святара, якога, улічваючы абставіны месца і часу, ён палічыць прыдатным.

§ 2. Акруговага вікарыя варта прызначаць на пэўны тэрмін, які ўстанаўліваецца партыкулярным правам.

§ 3. Па справядлівай прычыне дыяцэзіяльны біскуп, зыходзячы са свайго разважлівага меркавання, можа свабодна адхіліць акруговага вікарыя ад пасады.

Кан. 555 – § 1. Апроч паўнамоцтваў, законным чынам прадастаўленых яму партыкулярным правам, акруговы вікарый абавязаны і мае права:

1-е падтрымліваць і каардынаваць агульную пастырскую дзейнасць у вікарыяце;

2-е сачыць за тым, каб клірыкі яго акругі вялі жыццё, якое належыць іх статусу, і старанна выконвалі свае абавязкі;

3-е клапаціцца аб тым, каб багаслужэнні выконваліся паводле прадпісанняў святой Літургіі, каб старанна падтрымліваліся прыгажосць і хараство касцёлаў і святога начыння, асабліва пры цэлебраванні Эўхарыстыі і захоўванні Святых Дароў, каб правільна складаліся і належным чынам захоўваліся парафіяльныя кнігі, рупліва кіравалася касцёльная маёмасць,  і нарэшце, каб парафіяльны дом утрымліваўся з належнай дбайнасцю.

§ 2. У даручаным яму вікарыяце акруговаму вікарыю належыць:

1-е прыкладаць намаганні да таго, каб клірыкі паводле прадпісанняў партыкулярнага права ў вызначаны час наведвалі лекцыі, тэалагічныя сходы і канферэнцыі па норме кан. 279, § 2;

2-е клапаціцца аб тым, каб святары яго акругі мелі духоўныя ўспаможныя сродкі, і праяўляць клопат перш за ўсё пра тых, хто знаходзіцца ў цяжкіх абставінах або прыгнечаны праблемамі.

§ 3. Акруговаму вікарыю належыць клапаціцца, каб парафіяльныя пробашчы яго акругі, якія, як яму вядома, цяжка хворыя, не заставаліся без духоўнай і матэрыяльнай падтрымкі, і каб годным чынам здзяйсняліся адпяванні памерлых. Яму трэба таксама сачыць за тым, каб з-за хваробы ці смерці не былі страчанымі ці раскрадзенымі кнігі, дакументы, святое начынне і іншыя рэчы, якія належаць Царкве.

§ 4. Акруговы вікарый абавязаны здзяйсняць кананічныя візітацыі парафій сваёй акругі згодна з раскладам, зробленым дыяцэзіяльным біскупам.

 

У Статутах Сіноду Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, Пінскай і Віцебскай  дыяцэзій адносна паўнамоцтваў дзекана зазначана наступнае:

1040. На чале дэканату стаіць дзекан, якога прызначае дыяцэзіяльны біскуп на перыяд 5 год пасля таго, як даведаецца аб меркаванні духавенства ўсяго дэканату (кан. 554 § 2). Паўнамоцтвы дзекана распачынаюцца звычайна 1 студзеня, могуць быць прадоўжаны або, па важнай прычыне, скарочаны.

Пасада дзекана не павінна быць абавязкова звязана з «парафіяй дзекана».

1041. Дзеканы з'яўляюцца супрацоўнікамі дыяцэзіяльнага біскупа ў яго пастырскім і адміністрацыйным служэнні, а таксама яго прадстаўнікамі сярод святароў у дэканаце.

1042. Правы і абавязкі дзекана вызначае ККП у канонах 553-555. Захоўваючы вышэйзгаданыя нормы, Сінод акрэслівае душпастырскія і адміністрацыйныя заданні дзекана, спосаб іх выканання, а таксама заданні іншых дэканальных устаноў у дыяцэзіі.

1043. Перад усім дзеканы павінны быць ініцыятарамі душпастырства ў дэканаце. Яны павінны вызначацца як тэалагічнымі ведамі, так і апостальскай адданасцю; мець прызнанне і аўтарытэт сярод святароў і вернікаў.

1044. Дзекан знаёміць новых пробашчаў і рэктараў касцёлаў з іх абавязкамі згодна з асобнай інструкцыяй.

1045. Дзекан таксама суправаджае біскупа падчас кожнага афіцыйнага побыту біскупа на тэрыторыі яго дэканату, а асабліва падчас кананічнай візітацыі, праўдзіва і шчыра паведамляючы аб усіх важнейшых справах парафіі.

1046. Кожны дзекан карыстаецца ўласнай пячаткай, зацверджанай дыяцэзіяльным біскупам.

1047. Дзекан удзельнічае ў Канферэнцыі дзеканаў і па яе ўзору арганізуе Канферэнцыі дэканату і іх узначальвае.

1048. Згодна з рэкамендацыямі дыяцэзіяльнага біскупа і мясцовымі патрэбамі дзекан натхняе і каардынуе душпастырскую працу ў дэканаце.

1049. Таксама ён вырашае ўнутраныя праблемы дэканату, у прыватнасці:

1° кіруе вакантнай парафіяй, пакуль не будзе ў яе хто-небудзь прызначаны;

2° уладжвае справы, якія не патрабуюць умяшання дыяцэзіяльнай курыі;

3° святарам дэканату, асабліва маладым, дае парады і дапамагае ў цяжкіх душпастырскіх і асабістых сітуацыях;

4° клапоціцца аб хворых святарах. Аб хваробе святара паве-

дамляе ў дыяцэзіяльную курыю;

5° арганізуе дэканальныя дні духоўных сустрэч;

6° наглядае за кіраваннем касцёльнай уласнасцю ў дэканаце;

7° клапоціцца аб катэхізацыі ў дэканаце, маючы звычайнае права візітацыі;

8° штогод, у чацвёртым квартале, ён візітуе ўсе парафіі і сектары дэканату (кан. 555); кантралюючы рэалізацыю адміністрацыйных рэкамендацый біскупа, дадзеных падчас кананічнай візітацыі, у вызначаны біскупам тэрмін прадстаўляе справаздачу аб сітуацыі ў дэканаце. Пратакол візітацыі прадстаўляе ў трох экзэмплярах. Адзін аддае ў курыю да канца студзеня, другі захоўвае ў архіве дэканату, а трэці перадае пробашчу; парафію дзекана візітуе генеральны вікарый ці канцлер курыі;

9° узначальвае парафіяльныя ўрачыстасці ў дэканаце;

10° пры выяўленні занядбання рэзідэнцыі душпастыра дэканату тэрмінова інфармуе аб гэтым дыяцэзіяльнага біскупа;

11° перадае ў курыю рэкалекцыйныя сведчанні святароў, статыстычныя дадзеныя і іншыя дакументы, якія патрабуе курыя;

12° зацвярджае членаў Парафіяльнага камітэту, Душпастырскай рады і г.д. У парафіі дзекана членаў вышэйзгаданых устаноў  зацвярджае генеральны вікарый. Гэтыя дзеянні павінны адпавядаць фармальнасцям, якіх патрабуе дзяржаўны закон;

13° арганізуе перадачу - пасля атрымання з курыі - парафіям і душпастырскім цэнтрам пастырскіх пасланняў, распараджэнняў, паведамленняў дыяцэзіяльнай улады, а таксама іншых касцёльных дакументаў;

14° вырашае магчымыя спрэчкі паміж пробашчам і яго супрацоўнікамі і працаўнікамі парафіі;

15° просіць аб стварэнні новых парафій і іншых душпастырскіх цэнтраў ці аб змяненні межаў парафіі, калі ўзнікае такая неабходнасць;

16° выконвае іншыя заданні, даручаныя яму дыяцэзіяльнай уладай.

1050. Дзекан вядзе архіў і дзеканскую канцылярыю.

1051. Дзекан можа, пры неабходнасці, удзяліць дыспенсу ад аднаго перадшлюбнага абвяшчэння, калі няма іншых перашкод для заключэння нарачонымі сакрамэнтальнага сужэнскага саюзу. Пра факт удзялення дыспенсы ён павінен паінфармаваць дыяцэзіяльнага біскупа.

1052. У выпадку смерці пробашча ў парафіі, якая належыць да дэканату, дзекан абавязаны як мага хутчэй паведаміць у курыю, а таксама падрыхтаваць афіцыйныя дакументы, кнігу інтэнцый і парафіяльную касу, каб пасля пахавальнай літургіі перадаць іх адміністратару парафіі.

1° Дзекан таксама з'яўляецца адказным за арганізацыю пахавання пробашча, які належыць да дэканату.

2° Ён таксама з'яўляецца выканаўцам тэстамэнту кожнага з кандэканальных інкардынаваных у дыяцэзію святароў, калі няма іншага вызначанага выканаўцы.

3° Акрамя гэтага дзекан адказвае за паведамленне ў курыю, а таксама ўсім святарам у дэканаце аб пахаванні на тэрыторыі дэканату духоўных асобаў, якія не належаць да дэканату.

1053. Дэканальнае духавенства павінна быць паслухмяным дзекану ў межах яго паўнамоцтваў. Заўсёды можна звяртацца да дыяцэзіяльнага біскупа.

1054. Новаменаванага дзекана знаёміць з яго службовымі абавязкамі дэлегат дыяцэзіяльнага біскупа, перадаючы яму архіў і пячатку дзекана, а таксама складаючы аб гэтым пратакол у двух экзэмплярах, адзін з якіх дасылае ў дыяцэзіяльную курыю, а другі пакідае ў архіве дэканату.

Прочитано 45 раз Последнее изменение Пятница, 18 Март 2022 09:52
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).