Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Ліст з Ватыкану да святароў

Оцените материал
(0 голосов)

Прадстаўляем Вашай увазе змест Ліста, які скіравалі 19 сакавіка 2022 г.да ўсіх святароў Каталіцкага Касцёла Генеральны сакратар Сінода Біскупаў кардынал Mario Grech і Прэфект Кангрэгацыі па справах духавенства арцыбіскуп Lazarro You Heung Sik.

 

Крыніца: https://www.synod.va/en/news/letter-to-priests-on-the-synodal-journey.html

https://f.e.va/percorso-sinodale/

Кангрэгацыя да спраў Духавенства

Сінод Біскупаў

 

 

 

 

Ватыкан, 19 сакавіка 2022 г.

 

Prot. n. 220083

 

 

Дарагія Святары,

 

Вось мы, два Вашыя браты, таксама святары! Ці можам мы заняць у Вас хвілінку часу? Мы хацелі б падзяліцца з Вамі тым, што тычыцца ўсіх нас.

 

“Касцёл Божы скліканы на Сінод”. Такімі словамі распачынаецца падрыхтоўчы дакумент да Сінода 2021-2023 гг. На працягу гэтых двух гадоў увесь Божы народ запрошаны разважаць над тэмай «У кірунку Сінадальнага Касцёла: Камунія, Удзел і Місія. Гэта навіна, якая можа выклікаць як энтузіязм, так і збянтэжанасць.

 

Аднак «у першым тысячагоддзі «сумеснае крочанне», гэта значыць практыкаванне сінадальнасці, было звычайнай справай Касцёла». Другі Ватыканскі Сабор выявіў гэтае вымярэнне касцёльнага жыцця, настолькі важнае, што святы Ян Залатавуст мог сцвярджаць: “Касцёл і Сінод — гэта сінонімы” (Explicatio in Psalmum 149).

 

Мы ведаем, што сучасны свет мае пільную патрэбу ў братэрстве. Сам таго не ўсведамляючы, ён сумуе па сустрэчы з Езусам. Але як мы можам зрабіць гэта? Мы павінны слухаць голас Святога Духа разам з усім Божым Народам, каб аднавіць нашу веру і знайсці новыя шляхі і мову для дзялення Евангеллем з нашымі братамі і сёстрамі.

 

Сінадальны працэс, які прапануе нам Папа Францішак, мае менавіта гэтую мэту: вырушыць разам, ва ўзаемным слуханні, з абменам ідэямі і планамі, каб паказваць сапраўднае аблічча Касцёла: гасцінны «дом» з адчыненымі дзвярыма, населены Панам Езусам, якога ажыўляюць братэрскія адносіны.

 

Каб мы не патрапілі ў небяспеку, на якую ўказаў Папа Францішак, - гэта значыць, у фармалізм, які зводзіць Сінод да пустога лозунгу, у інтэлектуалізм, які робіць яго тэарэтычным разважаннем над праблемамі, і ў бяздзейнасць, якая можа прыбіць нас да бяспекі нашых звычак, так, каб нічога не змянілася – важна, каб адкрыць свае сэрцы і слухаць, што Дух кажа Касцёлам (пар. Ap 2, 7).

 

Безумоўна,     у абліччы такога шляху мы можам спалохацца.

 

Перш за ўсё, мы глыбока ўсведамляем, што святары ў многіх частках свету ўжо цяпер нясуць вялікі цяжар душпастырскай працы. І можа здавацца, што яшчэ дакладаецца чарговая рэч, якую «трэба зрабіць». Замест таго, каб запрашаць да памнажэння дзейнасці, мы хацелі б заахвоціць Вас паглядзець на Вашыя супольнасці з такім сузіральным позіркам, пра які кажа Папа Францішак у Evangelii Gaudium (п. 71), такім чынам, каб адкрыць мноства прыкладаў удзелу і абмену, якія ўжо прарастаюць у Вашых Касцёлах.

 

Фактычна, цяперашняя дыяцэзіяльная фаза сінадальнага працэсу накіравана на тое, каб «сабраць багаты вопыт пражытай сінадальнасці» (Дак. падр. 31). Мы ўпэўненыя, што іх значна больш, чым можа здавацца на першы погляд, магчыма, таксама тых нефармальных і спантанных. Усюды там, дзе б глыбока слухалася, можна ўзаемна вучыцца адзін у аднаго, шануючы дары іншых, прапаноўваючы ўзаемную дапамогу і прымаючы супольныя рашэнні.Такім чынам на практыцы ўжо фарміруецца сінадальнасць. Усё гэта трэба ўлічваць і дацэньваць, каб яшчэ больш развіваць гэты сінадальны стыль, які паказвае на «спецыфічны modus vivendi et operandi Касцёла, Божага народа» (Дак. падр. 10).

 

Але можа быць таксама іншая заклапочанасць: калі так падкрэсліваюцца агульнае святарства ахрышчаных і sensus fidei Божага народа, што стане з нашай кіруючай роляй і нашай асаблівай святарскай ідэнтычнасцю? Безумоўна, ідзе гаворка пра тое, каб выявіць усё больш фундаментальную роўнасць усіх ахрышчаных і заахвоціць усіх вернікаў да актыўнага ўдзелу ў шляху і місіі Касцёла.Такім чынам, мы будзем мець радасць прабывання з братамі і сёстрамі, якія падзяляюць з намі адказнасць за евангелізацыю. Аднак у гэтым досведзе Божага Народа, па-новаму можа і павінен набываць сэнс тая асаблівая харызма пасвечаных духоўных, якія служаць, асвячаюць і ажыўляюць Народ Божы.

 

У гэтым сэнсе мы асабліва хацелі б папрасіць Вас прыняць удзел у цяперашнім Сінадальным працэсе ў трох вымярэннях:

 

- рабіць усё магчымае, каб сінадальны шлях быў заснаваны на слуханні і жыцці Слова Божага. Нядаўна папа Францішак заахвочваў нас так: “будзем захапляцца Святым Пісаннем, дазволім, каб ўнутр нас пранікла Слова, якое адкрывае навізну Бога і вядзе да нястомнай любові да бліжняга» (Францішак, Гамілія на Нядзелю Божага Слова, 23 студзеня 2022 г. ).

 

Без гэтага закаранення ў жыццё Слова мы рызыкуем хадзіць у цемры, і нашы разважанні могуць ператварыцца ў ідэалогію. На аснове ажыццяўлення Слова на практыцы мы збудуем дом на скале (пар. Мц 7, 24-27) і зможам спазнаць, як вучні з Эмауса, святло і кіраўніцтва Уваскрослага, які можа здзівіць нас.

 

- прыкласці намаганні, каб сінадальны шлях характарызаваўся ўзаемным слуханнем і прыняццем. Нават  ужо да той пары, пакуль з’явяцца канкрэтныя вынікі, глыбокі дыялог і сапраўдная сустрэча ўжо каштоўныя самі па сабе. У нашых супольнасцях шмат ініцыятыў і патэнцыялу, але аднак занадта часта асобныя асобы і групы падвяргаюцца рызыцы індывідуалізму і засяроджвання на сабе. Сваёй новай запаведдзю Езус нагадвае нам, што «па гэтым усе пазнаюць, што вы – Мае вучні, калі будзеце любіць адзін аднаго» (Ян 13, 35). Як пастыры, мы можам шмат зрабіць для, каб любоў вылечвала адносіны і раны, якія часта ўплываюць на жывую касцёльную тканіну, так каб вярнулася радасць быцця адной сям’ёй, адным народам на шляху, дзецьмі таго самага Айца і, такім чынам, братамі сярод усіх нас, пачынаючы з братэрства паміж намі, святарамі.

 

- клапаціцца пра тое, каб сінадальны шлях не вёў нас да самазаглыблення, а абуджаў выходзіць да кожнага. Папа Францішак у Evangelii Gaudium падзяліўся з намі марай аб Касцёле, які не баіцца запэцкаць рукі, увайсці ў раны чалавецтва, аб Касцёле, які імкнецца крочыць, слухаючы і служачы бедным і перыферыям.Гэты дынамізм «выхаду» ў кірунку да братоў разам з указальнікам Слова і агнём любові ажыццяўляе першапачатковы план Айца: «каб усе былі адно» (Ян 17, 21). У сваёй апошняй энцыкліцы Fratelli tutti Папа Францішак запрашае нас таксама далучацца да сінадальнай справы разам з нашымі братамі і сёстрамі з іншых Касцёлаў, з вернікамі іншых рэлігій і з усімі людзьмі добрай волі: да ўсеагульнага братэрства і любові без выключэнняў, якія ахопліваюць усё і ўсіх. Як слугі Божага народа, мы знаходзімся ў прывілеяваным становішчы, каб зрабіць, што гэта не застанецца няясным і агульным арыенцірам, каб яно магло стаць рэальнасцю там, дзе мы жывём.

 

Дарагія браты святары, мы ўпэўненыя, што, адштурхваючыся ад гэтых прыярытэтаў, Вы знойдзеце спосаб ажывіць канкрэтныя ініцыятывы ў адпаведнасці са сваімі патрэбамі і магчымасцямі, таму што сінадальнасць – гэта сапраўдны Божы заклік да Касцёла трэцяга тысячагоддзя. Рух у гэтым напрамку не будзе свабодным ад пытанняў, намаганняў і прыпынкаў на шляху, але мы можам спадзявацца, што ўсё гэта вернецца да нас у сто разоў больш у братэрстве і ў плёне евангельскага жыцця. Дастаткова падумаць пра першы Сінод у Ерусаліме (Дз 15). Хто ведае, колькі намаганняў было прыкладзена за кулісамі той падзеі! Але мы ведаем, наколькі вырашальным быў гэты момант для Касцёла, які нараджаўся.

 

Мы заканчваем наш ліст двума вытрымкамі з Падрыхтоўчага дакумента, якія могуць нас натхніць і суправаджаць як Vademecum.

 

“Здольнасць уявіць іншую будучыню Касцёла і яго інстытутаў у адпаведнасці з місіяй, якую яна атрымала, шмат у чым залежыць ад таго, ці будзе ён гатовы ініцыяваць працэсы слухання, дыялогу і супольнага распазнавання, у якіх кожны паасобна зможа ўдзельнічаць і унесці свой уклад” (п. 9).

 

«Мы хацелі б нагадаць вам, што мэта Сіноду, а значыць, і гэтай кансультацыі – не ствараць дакументы, а каб «нараджаліся мары, паўставалі прароцтвы і бачанні, квітнелі надзеі, умацоўваўся давер, перавязваліся раны, наладжваліся адносіны, паўстаў світанак світанне надзеі, каб вучыцца адзін у аднаго і будаваць пазітыўнае ўяўленне, якое прасвятліць розумы, запаліць сэрцы, вярне сілы рукам” (п. 23).

 

Дзякуючы за ўвагу, мы запэўніваем Вас у нашых малітвах і жадаем Вам і Вашым супольнасцям радаснага і плённага шляху на сінадальным шляху. Ведайце, што мы ўсе знаходзімся побач, вандруючы з Вамі! І прыміце праз нас таксама ўдзячнасць Папы Францішка, які адчувае, што Вы вельмі блізкія яму.

 

Давяраючы кожнага з Вас Найсвяцейшай Панне Марыі Добрага Шляху, сардэчна вітаем Вас у Пану Езусе.

 

 

 

Mario Card. Grech

Генеральны сакратар Сінода Біскупаў

 

 

 

 

 

Lazarro You Heung Sik

Арцыбіскуп – Біскуп эмэрыт Daejeon

Прэфект Кангрэгацыі па справах духавенства

 

Прочитано 174 раз Последнее изменение Вторник, 22 Март 2022 11:48
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).