Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Архідыяцэзія далучаецца да чыну прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі

Оцените материал
(0 голосов)

Папа Францішак запрасіў далучыцца да чыну прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі, які Святы Айцец здзейсніць 25 сакавіка.

Ва ўрачыстасць Звеставання Пана а 17-й гадзіне па цэнтральнаеўрапейскім часе (а 19-й па мінскім) падчас пакаяннага набажэнства ў базыліцы святога Пятра Папа Францішак прысвеціць увесь свет, а асабліва Украіну і Расію, Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

Набажэнства пройдзе ў еднасці з мясцовымі Касцёламі на ўсіх кантынентах, у тым ліку ў Беларусі.

Каталіцкія біскупы Беларусі скіравалі адмысловы Зварот, у якім зазначылі, што лічаць неабходным узмацніць нашу малітву аб спыненні вайны ва Украіне і запрашаюць духавенства, манаскіх асоб, вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і ўсіх людзей добрай волі далучыцца да інтэнцый і малітвы Святога Айца з нагоды гэтай важнай і значнай падзеі.

 

Як зазначае Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Старшыня Камісіі па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, “калі цэлебруецца святая Імша увечары, то пасля яе заканчэння варта правесці адмысловае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якога належыць здзейсніць Чын прысвячэння з Божым народам, не змяняючы яго зместу, выразна і не спяшаючыся. Там жа, дзе не цэлебруецца святая Імша, а таксама ў манаскіх супольнасцях, заахвочваем правесці адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой здзейсніць Чын прысвячэння”.

Біскупы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прымуць удзел у такой малітве ў наступных месцах нашага партыкулярнага Касцёла:

 

- у мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі малітву ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. 13.00 – пачатак Адарацыі Нйсвяцейшага Сакраманту; у 17.45 – пакутнае набажэнства (Крыжовы шлях); 18.30 — святая Імша; 19.00 – набажэнства з чынам прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі;

- Генеральны Вікарый архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі наведае санктуарый Маці Божай Фацімскай, дзе далучыцца да супольнай малітвы з мясцовымі вернікамі.

- Генеральны Вікарый архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліць малітву ў парафіі Ўнебаўзяцця НПМ і св. Станіслава ў  Магілёве. 18.00 – пакутнае набажэнства (Крыжовы шлях); 18.30 – святая Імша; 19.00 – адмысловае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакраманту і Чынам прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

Прочитано 75 раз Последнее изменение Четверг, 24 Март 2022 16:37
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).