Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Час Вялікага Посту – гэта час для таго, каб дапамагаць…

Оцените материал
(0 голосов)

Перажываем асаблівы час – Вялікі Пост – Касцёл рыхтуецца праз шчырую малітву і ўчынкі міласэрнасці, праз ачышчэнне сваёй душы, дасягнуць паўнаты ласкі праз удзел у сакрамэнтах адраджэння ў Хрысце.

Мы з’яўляемся дзецьмі аднаго Бога. Кожны чалавек — гэта наш брат. У Евангеллі св. Яна гаворыцца аб непарыўнай сувязі паміж любоўю Бога і любоўю бліжняга. Любоў да бліжняга, адкліканне на яго праблемы – гэта дарога да спаткання з Богам.

Дарагія браты і сёстры! Нядаўна ў некаторыя парафіяльныя супольнасці нашага дэканату звярнулася Карыцкая Анастасія Артураўна – з просьбай аб дапамозе.

Пра сябе дзяўчына расказала, што яна – 20-гадовая сірата з Калінкавічаў, цяпер пражывае ў Магілёве. Так сталася, што мама пакінула яе ў 12-гадовым узросце, бацьку яна ніколі не бачыла, выхоўвалася ў прыёмнай сям'і. У школе вучылася на выдатна, затым паступіла ў вучылішча, але прадоўжыць навучанне не змагла – пачала страчваць зрок.

У дзяўчыны бывае вочны крывацёк, разыходзяцца швы ўнутры вока. Першапачаткова яна хацела сабраць грошы на аперацыю ў Ізраілі, але сродкаў не хапіла, да таго ж з-за пандэміі пакуль выехаць за мяжу яна не можа.

- Нажаль, па-сутнасці, я засталася сам-насам з бядой, таму звяртаюся да ўсіх, хто мог бы падтрымаць мяне. Калі ласка, дапамажыце мне стаць паўнавартасным чалавекам. Мой зрок пагаршаецца з кожным днём, я змагаюся за сваё жыццё ў адзіночку. Няхай Гасподзь аддзячыць Вам!

Анастасія расказала, што ёй трэба набыць вельмі дарагія вочныя ўколы.

- Каб падтрымаць хоць неяк мой зрок, лекар параіў набыць уколы «Эйлеа» і іншыя прэпараты. Нажаль, гэта вельмі дорага для мяне, таму я звяртаюся да Вас. Няхай ваша дапамога вернецца вам здароўем, дабрабытам у вашых дамах.

Медыцынскія дакументы можна паглядзець у Інстаграме Анастасіі: https://www.instagram.com/nasty_a2118

Кошт неабходнага прэпарату складае ад 1565.88 да 1614.45 беларускіх рублёў (https://tabletka.by/result?ls=18774). На сённяшні дзень ужо часткова неабходная сумма сабраная – дзякуючы неабыякавасці людзей добрай волі сабрана 500 рублёў.

Як можна дапамагчы:

картка Беларусбанк № 4255190123668967

сапраўдна да: 08/24

 

Вялікі дзякуй усім тым, хто ўжо змог дапамагчы Анастасіі Артураўне Карыцкай. Заклікаю па меры сваіх магчымасцей далучыцца да дапамогі. Будзем памятаць аб тым, што Хрыстос заклікаў і заклікае ўсіх нас не быць абыякавымі адзін да другога.

 

кс. Андрэй Кеўліч.

Прочитано 41 раз Последнее изменение Среда, 06 Апрель 2022 12:49
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).