Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Пастырскае слова Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на cвята Святой Сям’і 2013 г.

Оцените материал
(0 голосов)

 

Да духавенства, кансэкраваных асобаў, вернікаў Касцёла і людзей добрай волі.

 

Касцёл ва ўсім свеце трывае ў радасці перажывання святаў Нараджэння Пана нашага Езуса Хрыста. Яшчэ раз мы дзелімся з вамі гэтай радасцю, заахвочваючы, каб гэты перыяд не быў звязаны толькі са спажывецкасцю, але каб больш за ўсё меў духоўны характар. Таямніца, на якую паказвае нам сёння Касцёл у свята Святой Сям’і Езуса, Марыі і Юзафа, - гэта чарговая нагода, каб усвядоміць, што прыйсце Хрыста на свет было адзіным і непаўторным у сваёй велічы і значэнні для ўсяго чалавецтва. Сын Божы стаў Чалавекам, каб мы ўсе маглі стаць дзецьмі Божымі. Такім чынам, гэтая падзея паказвае на праўду, што кожнае новае жыццё – гэта святасць, бо калі мы з’яўляемся дзецьмі Божымі, то нашым Айцом з’яўляецца Бог, які Святы.

 

 

 

Праўду пра святасць чалавечага жыцця нагадвае нам Божае слова, запісанае ў натхнёных кнігах. Пра гэтую праўду кажа Касцёл у сваім навучанні, кіруючыся словамі св. Паўла, каб нашае слова і ўчынкі здзяйсняліся ў імя Пана Езуса. Таксама Каталіцкі Касцёл у Беларусі праўду пра святасць чалавечага жыцця перадае словам і дзеяннем. Словам – праз навучанне ў святынях, а дзеяннем – арганізоўваючы розныя акцыі, скіраваныя на пашану ў грамадстве чалавечага жыцця ад пачатку яго існавання аж да натуральнай смерці. Сёння, у свята Святой Сям’і, мы хочам звярнуць асаблівую ўвагу на “Духоўнае ўсынаўленне” як ініцыятыву, якую падтрымліваюць вернікі Касцёла і не толькі яны. Гэтая ініцыятыва мае на мэце абарону жыцця, якое знаходзіцца пад сэрцам маці. Ведаем, што жыццё гэтае не заўсёды знаходзіцца ў бяспецы. Таму таксама ўсё больш свецкіх вернікаў разам з духавенствам і кансэкраванымі асобамі бяруцца за дзевяцімесячную малітву ў інтэнцыі дзіцяці, якому пагражае смерць. І сярод вас знаходзяцца тыя, хто ахвотна падтрымаў наш заклік, каб такім чынам уключыцца ў змаганне з напасцю нашых часоў, якою з’яўляецца аборт.  

  

Пасля дзевяці месяцаў малітваў у інтэнцыі зачатага жыцця мы хочам падзякаваць кожнаму і кожнай з вас, хто ўзяў на сябе гэты высілак незалежна ад акалічнасцяў. Нашую ўдзячнасць кіруем да вас, а таксама да тых, хто разам з вамі спадарожнічаў сваім малітоўным чуваннем чалавеку, які знаходзіцца пад сэрцам маці і прыйсце якога на гэты свет знаходзілася пад пагрозай. Не спыняйцеся ў справах  - і тых малых, пра якія ніхто, можа, не ведае, і тых вялікіх – арганізаваных, якія маюць на мэце абарону чалавечага жыцця. Абвяшчайце ў Новым 2014 годзе хвалу на вышынях Богу і супакой людзям добрай волі. Няхай вашыя словы і ўчынкі будуць у імя Пана Езуса, дзякуючы Богу Айцу праз Яго (пар. Кал 3, 12 – 21).

 

Каталіцкія Біскупы Беларусі

Прочитано 4208 раз Последнее изменение Воскресенье, 29 Декабрь 2013 06:39
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00,

18.00

 

Мсціслаў

12.00

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).