Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Рэкалекцыі супольнасці "Хатні Касцёл" - "не страціць зорку пад дахам сваіх дамоў"

Оцените материал
(1 Голосовать)

З 5 па 7 студзеня ў парафіі св. Антонія ў Магілёве адбыліся рэкалекцыі супольнасці «Хатні Касцёл» руху «Святло-Жыццё». Духоўныя практыкаванні для сем’яў супольнасці правёў дыяцэзіяльны мадэратар кс. Павел Шылак.

 

Як адзначылі ўсе ўдзельнікі, рэкалекцыі прайшлі ў цёплай, утульнай і хатняй атмасферы і дапамаглі  яшчэ глыбей зразумець, што сужэнства і сям’я - не «пір шчасця», а сумесная дарога да святасці.

 

У канферэнцыях святар закрануў тэму адносінаў да канфлікту ў сям’і, распавёў аб неабходнасці і важнасці прыняцця сябе і сваіх родных такімі, якімі яны ёсць, аб тым,  як важна «не страціць зорку пад дахам сваіх дамоў» - значыць каб з сэрцаў не знікла таямніца імкненняў, таямніца Бога.

 

Аніматарская пара пазнаёміла ўдзельнікаў рэкалекцый з тым, што гаворыць аб сям’і сацыяльнае вучэнне Касцёла.

 

Адзін з вечароў кожнае сужэнства працавала над пошукам вырашэння адной з сямейных праблем, прадстаўленай удзельнікамі, а потым гэтае рашэнне абмяркоўвалася ўсімі з дапамогай святара.

 

Кожны дзень сабраныя прымалі ўдзел у Эўхарыстыі, упрыгожваючы яе спевамі калядак, разважалі над таямніцамі Ружанца, маглі прыступіць да сакрамэнту пакаяння і мелі час для асабістай малітвы.

 

Падчас выстаўлення Найсвяцейшага Сакрамэнту ўдзельнікі дзякавалі Богу за атрыманыя дары і ласкі, прадстаўлялі Яму радасці і праблемы, просьбы і перапрашэнні, маліліся за святара і ўсіх прысутных. Кожнае сужэнства атрымала асабістае благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

 

Завяршыліся рэкалекцыі ўрачыстым абедам – агапэ.

   

Аляксандр i Алена Латушкіны, www.catholic.by

Прочитано 1654 раз Последнее изменение Среда, 08 Январь 2014 19:49
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00,

18.00

 

Мсціслаў

12.00

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).