Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Выява Слугі Божа біскупа Баляслава Слосканса з’явілася ў Горацкай парафіі

Оцените материал
(0 голосов)

У капліцы парафіі Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі з’явілася вельмі важная выява – выява слугі Божага біскупа Баляслава Слосканса, адданага пастыра на нашай магілёўскай зямлі.

 

joomlamodniyportal.ru

 

Слуга Божы біскуп Баляслаў Слосканс

 

Нарадзіўся 31 жніўня 1893г. у в. Тілтгала Віцебскай губерні (цяпер гэта - Резекненскі раён Латвіі) у латышскай каталіцкай сем’і.

1909 г. – скончыў школу ў г. Резекне.

1911г. – паступленне ў Пецярбургскую Духоўную семінарыю.

 

1916г. – заканчэнне семінарыю і вучоба ў Духоўнай Акадэміі ў Пецярбургу.

 

21 студзеня 1917г. – прыняцце святарскіх пасвячэнняў (з рук біскупа Яна Цэпляка); пасля закрыцця Акадэміі - пастырскае служэнне ў храме св. Кацярыны на Неўскім праспекце, а таксама дапамога ў каталіцкіх парафіях у прыгарадах Пятраграда, як і ў Шліссельбургу, Кранштадце, Пятразаводску.

 

1924-25гг. – душпастырская паслуга ў Маскоўскім храме свв. Пятра і Паўла, а пасля ў парафіі св. Барбары ўВіцебску.

 

1926г. – паўторнае прызначэнне ў  парафію св. Кацярыны. 

 

10 мая 1926 г. – біскуп Мішэль д’Эрбіньі, адмысловы пасланнік папы Пія XІ, у храме  св. Людовіка ў Маскве, тайна здзяйсняе біскупскае пасвячэнне кс. Баляслава Слосканса.

 

Жнівень 1926г. – прызначэнне біскупа Баляслава апостальскім адміністратарам Магілёўскай і Мінскай дыяцэзій.

 

17 верасня 1927г. – арышт біскупа, абвінавачванне ў шпіянажы. Зняволенне ў Салаўках.

 

13кастрычніка 1930г. – вызваленне. Біскуп Баляслаў вяртаецца ў Магілёў.

 

8 студзеня 1931г. – паўторны арышт. Вязніцы Магілёва, Мінску, Масквы, Свярдлоўска, Краснаярска, Іркуцка. Ссылка ў Енісейск, а пасля ў Стара-Туруханск.

 

1933г. - латвійскаму ўраду ўдаецца дабіцца вызвалення біскупа Баляслава, абмяняўшы яго на савецкага шпіёна.  

 

22студзеня1933г.– прыезд ў Рыгу.

 

26 сакавіка 1933г. – паводле запрашэння Святога Айца Пія XI біскуп Баляслаў выязджае ў Рым.  

 

1934г. – вяртанне ў Латвію. Біскуп Баляслаў становіцца выкладчыкам і духоўным айцом ў Рыжскай каталіцкай духоўнай семінарыі.

 

1944г., адступаючы з Латвіі пад ціскам савецкай арміі, немцы забіраюць з сабою трох біскупаў, у тым ліку і біскупа Баляслава. Ён трапляе у лагер для ваеннапалонных у Шнайдэмюлі. Дзякуючы клопату нямецкага епіскапату, бп Слосканс яшчэ да заканчэння вайны быў вызвалены з лагера і апынуўся ў Баварыі.

 

1946г. – пераезд ў Бельгію. Біскуп спачатку жыве ў супольнасці ReginaPacis,  а пасля ў бэнэдыктынскім апацтве Мон-Сезар у Лувене.

 

1952г. - папа Пій XIIпрызначае біскупа Баляслава апостальскім візітатарам рускіх и беларускіх эмігрантаў; таксама з’яўляўся прадстаўніком латвійскіх каталікоў ў Ватыкане. Вёў актыўную педагагічную дзейнасць.

 

1962-65гг. – біскуп Слосканс прымае ўдзел у IIВатыканскім Соборы.

 

18красавіка1981г. – біскуп Баляслаў адышоў у вечнасць.

 

10 кастрычніка 1993г. - парэшткі біскупа перавезлі ў Базіліку Божай Маці ў Аглоне (Латвія).

 

2000г. –Святы Пасад распачаў беатыфікацыйны працэс біскупа Баляслава.

 

20 снежня 2004г. – папа Ян Павел ІІ падпісаў дэкрэт аб гераічнасці цнотаў біскупа Баляслава Слосканса.

 

 

Малітва аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Баляслава Слосканса.

 

Божа, нашміласэрны Ойча, Ты паклікаў Слугу свайго біскупа Баляслава Слосканса, каб ён вёў Твой народ. Падчас пераследу і мучэнняў, у жудасным зняволенні і пакутах, у вымушаным выгнанні ён заставаўся верным вызнаўцам веры ў Цябе і любові да Цябе, верны свайму бісупскаму дэвізу: быць жывою ахвярай за ўсіх людзей, з якімі яго яднала братэрская сувязь. Просім Цябе, каб дзякуючы збаўчай ахвяры Твайго Сына Езуса Хрыста, а таксама заступніцтву і прыкладу Твайго Слугі Балеслава Слосканса мы кіравалі нашыя імкненні адпаведна Тваёй святой волі і згодна з Тваімі намерамі. Дзеля праслаўлення Імя Твайго няхай хутчэй завершыцца перад вачамі ўсіх дзяцей Тваіх працэс яго беатыфікацыі. Амэн

 

Паводле http://kasciol.by

 

Прочитано 2183 раз Последнее изменение Суббота, 18 Январь 2014 08:56
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

10.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).