Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Арцыбіскуп падрыхтаваў Пасланне на Вялікі Пост 2014

Оцените материал
(0 голосов)

Прапануем тэкст Паслання нашага ардынарыяна Вялікі Пост бягучага году 

 

ПЕРАМАГЧЫ ЗЛОГА ДУХА

 

Пастырскае Пасланне на Вялікі пост 2014

 

         Глыбокапаважаныя святары, кансэкрававныя асобы, браты і сёстры!

 

         1.      Аднойчы свецкі чалавек прыйшоў у кляштар і спытаў законніка: “Як ты жывеш?”, на што той адказаў: “Яшчэ трохі д’ябла ёсць ува мне”.

         У гэтых словах выказана праўда нашага жыцця. Нездарма Святы Айцец Францішак кажа, што ўсё мы – папа, біскупы, святары, кансэкраваныя асобы і свецкія людзі – грэшнікі. Мы грэшнікі, бо наша чалавечая прырода парушана першароднам грахом, што схіляе нас да граху. Мы ведаем, што такое дабро, тым не менш, часта чынім зло. І таму мы ўсе патрабуем навяртання.

         Евангелле першай нядзелі Вялікага посту распавядае пра спакушэнні Езуса на пустыні, дзе Ён правёў сорак дзён і начэй. Езус не паддаўся спакусам злога духа і, больш таго, Ён яго перамог (пар. Мц 4, 1-11). Вялікі пост – гэта таксама дадзены нам Богам час, каб перамагчы злога духа.

         2.      Кожны раз, калі мы грашым, мы забываемся кім з’яўляемся, што для нас зрабіў Бог і кім Ён для нас ёсць. Ён, як наш нябесны Айцец, заўсёды дапамагае, каб мы не заблудзіліся на нашым жыццёвым шляху. А калі мы заблудзімся, то Ён працягвае сваю руку, каб дапамагчы выбрацца са складанай грахоўнай сітуацыі.

         Нашы першыя бацькі Адам і Ева паддаліся спакусе злога духа і зграшылі (пар. Быц 3, 1-7). Іх грэх, як першародны, перайшоў на ўсё чалавецтва. Аднак, бязмежны ў сваёй міласэрнасці Бог не пакінуў людзей саміх. Гісторыя Выбранага народу з’яўляецца вельмі добрым сведчаннем аб гэтым. Бог вывеў яго з Егіпецкай няволі і прывёў у зямлю абяцаную. На жаль габрэйскі народ хутка забыўся аб гэтым, не заўсёды заставаўся верным Богу і часта грашыў. Аднак, калі прыйшла поўня часу бязмежны ў сваёй міласэрнасці Бог паслаў свайго адзінароднага Сыны, які крыжовай смерцю і ўваскрасеннем збавіў чалавецтва.

Дзе памножыўся грэх, там яшчэ больш памножылася Божая ласка. Як праз непаслухмянасць Адама многія сталі грэшнікамі, так праз паслухмянасць Сына Божага многія стануць справядлівымі (пар. Рым 5, 12-19), – навучае святы апостал Павел.

Кожны раз, калі мы грашым, мы забываемся пра цэнтральную праўду нашай веры, што Езус памёр і ўваскрос для нас. Пост – гэта той час, калі мы разважаем пра цярпенні і смерць Езуса, каб разам з ім памерці для граху і ўваскрэснуць для новага жыцця. Як Езус перамог злога духа на пустыні, таксама і мы павінны яго перамагчы і паставіць Бога на першае месца ў нашым жыцці.

3.      Словы манаха аб тым, што “Яшчэ трохі д’ябла ёсць ува мне”, павінны заахвоць нас па прыкладу Езуса на пачатку Вялікага посту выйсці на пустыню, каб перамагчы злога духа.

У пустыні нельга схавацца, там усё бачна. Бачны таксама і наш грэх. Пустыня вельмі хутка паказвае нам, кім мы на самой справе з’яўляемся і што ў нас пераважае – Божая ласка ці грэх.

Таму Вялікі пост з’яўляецца запрашэннем зрабіць мужны крок у пустыню, каб лепей пазнаць самога сябе і свае слабасці. Пост – гэта час, каб паставіць нашы душы перад люстэркам і ўбачыць якімі мы на самой справе ёсць. Таму Вялікі пост з’яўляецца добрай нагодай, каб прайсці духоўны медагляд з мэтай выявіць нашы духоўныя хваробы і паставіць дыягназ. Гэта патрэбна, каб вывесці нас з грахоўнай цемры ў святло Божай праўды і дазволіць Божай ласцы вылечыць нашы хваробы.

Толькі тады, калі мы пазнаем хваробу, мы можам яе вылечыць праз стаўленне Бога на першым месцы ў нашым жыцці.

4.      Аддаць Богу пальму першынства, азначае разам з Езусам паўтарыць тыя ж самыя словы, якімі Ён адказаў д’яблу на спакусы: “Не  хлебам адным жыве чалавек, а кожным словам, што выходзіць з вуснаў Божых”, “Не будзеш выпрабоўваць Пана Бога твайго” і “Пану Богу твайму пакланяйся і Яму аднаму служы” (Мц, 4, 1-11).

Усё гэта азначае, што мы не павінны паддавацца спакусам зматэрыялізаванага свету ўсімі праўдамі і няпраўдамі імкнуцца да багацця і толькі ў ім бачыць сваё шчасце. Чалавек павінен жыць годна, аднак матэрыяльныя каштоўнасці не могуць яму замяняць Бога.

Мы таксама не павінны выпрабоўваць Бога, кажучы, што калі ты, Божа, існуеш, то выратуй мяне, на прыклад, калі я сам сабе прычыню зло. Мы маем добрую волю чыніць дабро ці зло. Ад нас залежыць што мы выбіраем. Але калі выбіраем зло, то не можам казаць, што чынім гэта таму, што калі Бог ёсць, то Ён не дапусціць яго, бо гэта не што іншае, як выпрабаванне Бога.

Мы таксама павінны ведаць каму кланяемся. Калі мы верым у Бога, то толькі Яму павінны маліцца. А каму кланяецца сучасны чалавек? Колькі сектаў, антыхрысціянскіх вучэнняў і псеўдарэлігійных рухаў запаланяюць наша жыццё і свядомасць?! І мы ня рэдка паддаёмся іх згубнаму ўплыву.

Таму словы Езуса “Не  хлебам адным жыве чалавек, а кожным словам, што выходзіць з вуснаў Божых”, “Не будзеш выпрабоўваць Пана Бога твайго” і “Пану Богу твайму пакланяйся і Яму аднаму служы” (Мц, 4, 1-11) павінны стаць нашымі, каб паводле іх жыць.

5.      З першых стагоддзяў Касцёл прапануе ў Вялікім посце тры практыкаванні, як праграму нашага навяртання і дасканалення. Гэта малітва, пост і міласціна (пар. Мц 6, 1-6; 16-18).

У пастырскай праграме Каталіцкага Касцёла на Беларусі 2014 год з’яўляецца Годам малітвы. Таму заклік Езуса маліцца, у Вялікім посце павінен набраць яшчэ большай актуальнасці. Жыццё сучаснага чалавека з’яўляецца ня лёгкім і вельмі напружаным. Ён увесь час спяшаецца. Але пры гэтым, як парадокс, адчувае вялікі дэфіцыт часу і не паспявае выконваць свае функцыі. Таму ён вельмі лёгка ігнаруе малітву, кажучы што не мае часу. У імкненні да матэрыяльных зыскаў і прыемнасцяў, ён не памятае пра патрэбу малітвы. А ў той сам час жыццё без малітвы – гэта жыццё без радасці прысутнасці Бога. Калі мы не молімся, то не з’яўляемся хрысціянамі ва ўсёй поўні. Тады замест таго каб у нашым жыцці ўзносіцца высока ў неба, мы ходзім пяшком па зямлі.

Евангелле распавядае аб тым, як падчас адведзін Езусам дому Марыі і Марты, апошняя была заклапочна прыслугоўваннем, а Марыя ў той сам час  размаўляла з Ім. На заўвагу Марты Езус адказаў, што Марыя выбрала лепшую частку, якая ад яе не будзе адабрана (пар. Лк 10, 41-42).

Заклікаючы да малітвы ў Вялікім посце, Касцёл жадае ведаць якімі людзьмі мы з’яўляемся. Мы молімся, бо ўсе даброты прыходзяць ад Бога. А калі мы молімся, то дакранаемся да Бога. Таму ёсць вялікая розніца паміж проста дабрачынцамі і дабрачынцамі-хрысціянамі, бо хрысціянін – гэта молячыся дабрачынец. Бог, як любячы нас Айцец, жадае быць як мага бліжэй нас, а гэта дасягаецца найперш на малітве.     

6.                Касцёл заклікае да захавання посту ў гэты час. З духоўнага пункту гледжання пост выражае імкненне паставіць Бога і Яго закон на першае месца ў нашым жыцці. Біблія вучыць, што ўстрыманасць ад ежы павінна ісці нага ў нагу з устрыманасцю ад разладаў і прыгнечання іншых (пар. Іс 58, 3-12). Іншымі словамі пост павінен суправаджацца любоў’ю і прабачэннем у адносінах да іншых. Таму, каб пасціцца падабаючымся Богу спосабам, неабходна чыніць высілкі прабачыць тым, хто завініў супраць нас і не мець крыўды на іх.

Калі ў нас ёсць праблема як дараваць іншаму яго правіны, то нам неабходна звярнуцца да Езуса, папрасіць Яго дапамогі і ўзяць з Яго прыклад. Успомнім як на дрэве крыжа Ён маліўся: “Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што робяць” (Лк 23. 34). Прабачэнне прынясе нам свабоду ад мінулых зневальненняў.

Таму пост найперш павінен насіць духоўны аспект. Не здарма святыЯн Хрызастом кажа, што “тым і добры пост, што ён ліквідуе клопаты душы, спыняе прыгнятаючую розум дрымоту, звяртае усе намеры да самай душы. Хлеба не есць, а гневам ап’яняцца? Якая карысць знемагаць ад паста і ліхасловіць бліжняга? Якая карысць устрымлівацца ад ежы і выкрадаць чужое? Якая патрэба мардаваць сваё цела і не накарміць галоднага?” (http://www.pagez.ru/ds/vozderj_.php). Святому Яну Хрызастому таксама належыць думка, што “не аднывусны павінны пасціцца. Няхай посцяцца і вока, і слух, і рукі, і ўсё наша цела” (http://www.zavet.ru/kalendar/vp/004st.htm).

7.                Трэцім практыкаваннем Вялікага посту ёсць міласціна. Дабрачыннасць з’яўляецца адным з заданняў Касцёла і належыць да яго сутнасці. Да гэтага заклікае сам Збаўца, кажучы, што тое, што вы зрабілі аднаму з найбяднейшых, мне зрабілі (пар. Мц 25, 45).

Хрысціянсківопыт дабрачыннасці – гэта дар самога сябе іншай асобе, той, якая знаходзіцца ўпатрэбе. Гэта практычная рэалізацыя запаведзі любові да бліжняга, якой вучыць Хрыстус і якая выводзіцца з любові Бога да чалавека, апагей якой выражаецца ў крыжовай ахвяры Хрыста, – як кажа папа Бэнэдыкт XVI (пар. DCE12).

Падчас Вялікага посту неабходна прыцягнуць увагу грамадскасціда праблемы хворых і знаходзячыхся ўпатрэбе. Неабходна таксама абудзіць хрысціянскі абавязак дапамагаць тым, якія жывуць у нястачы. Састарэлыя, інваліды і хворыя маюць такія ж самыя правы быць шчаслівымі, як і здаровыя. Варта паглядзець вакол і ўбачыць, колькі сярод нас хворых і тых, якія маюць патрэбу ў дапамозе.

Пост– гэта выдатная магчымасць змяніць сваё стаўленне да патрабуючых. Дапамога патрабуючым умацоўвае наша пачуццё сэнсу жыцця, дарыць радасць і задавальненне, дапамагае адкрыць прыгажосць жыцця і шанаваць, атрыманыя ад Бога таленты. Трэба памятаць, што шчасце даступна ўсім і яно не ў тым, што мы маем, але ў любові да бліжняга. А любоў заўсёды з’яўляецца творчай. Таму міласціна – гэта вера, якая дзейнічае ў любові.

Ужо даўно прыйшоў час, каб перамагчы глабалізацыю абыякавасці адносна патрабуючых, якая ўсё яшчэ ёсць у сучасным свеце, – як кажа папа Францішак у Пасланні на 47 Сусветны дзень міра, які адзначаўся 1 студзеня 2014 г. (пар. П47СДзМ,1) і ў духу салідарнасці і братэрства дапамагчы ім. Вельмі прыгожа нагадвае аб гэтым Святы Айцец ў сёлетнім Пасланні на Вялікі пост: “Любіць азначае дзяліць ва ўсім лёс асобы, якую любім. Любоў чыніць падобным, устанаўляе роўнасць, руйнуе муры і збліжае” (ПВП2014, 1).

8.                Слова “Вялікі пост” на стараангельскай мове азначае “прыйсце вясны”. Няхай тады распачынаючыся Вялікі пост сапраўды стане ўсім нам часам перамогі над злым духам, каб не было ў нас д’ябла. Няхай ён стане часам падрыхтоўкі да прыйсця новай вясны нашага духоўнага жыцця і часам падрыхтоўкі да Пасхі.

Ніхто не зможа перажыць сапраўднай пасхальнай радасці, пакуль належным чынам не ачысціцца духоўна.

Давяраючы ўсіх вас Марыі, якая разам са сваім Сынам і нашым Збаўцам Езусам Хрыстом цярпела, на гэты час ласкі і навяртання ад усяго сэрца благаслаўляю ў імя Айца, + і Сына, і Духа Святога. Амэн.

 

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

Мінск, 11 лютага 2014 г.

Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда

 

         Выкарыстаная літаратура і прынятыя скарачэнні:

 

1.                   Бэнэдыкт XVI. Энцыкліка “Deus caritas est” (DCE).

2.                   Францішак. Пасланне на 47-ы Сусветны дзень міру (47ПСДзМ).

3.                   Францішак. Пасланне на Вялікі Пост 2014 (ПВП2014).

4.            http://www.pagez.ru/ds/vozderj_.php.

5.            http://www.zavet.ru/kalendar/vp/004st.htm.

 

P.S.   Глыбокапаважаныя святары няхай прачытаюць гэтае Пасланне вернікам у першую нядзелю Вялікага посту 9 сакавіка 2014 г.

Прочитано 2106 раз Последнее изменение Понедельник, 24 Февраль 2014 08:29
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).