Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Арганізуецца агульнабеларуская пілігрымка ў Святую Зямлю

Оцените материал
(0 голосов)

У пілігрымку адправяцца ў агульнай колькасці 1000 чалавек, вылет з Мінска адбудзецца ў розныя дні, пачынаючы з 21 чэрвеня. Праграма вылету і знаходжання на Святой Зямлі распрацавана так, каб 28 чэрвеня ўсе сустрэліся разам у Назарэце на асвячэнне абраза Маці Божай Будслаўскай.

 

Святая Зямля - гэта зямля, якую сам Бог абяцаў свайму абранаму народу, на якой гадаваў свой народ, як сваіх любімых, але часта непаслухмяных дзяцей; зямля, якую Бог абраў зямным домам для свайго Адзінароднага Сына, зямля, па якой хадзіў Сын Божы, на якой Ён чыніў цуды, аздараўляў людзей, навучаў любові; зямля, якая стала алтаром, на якім здзейсніліся прароцтвы, здзейснілася збаўленне.

 

Пілігрымка на Святую Зямлю мае назву "Па слядах Езуса", таму што падчас падарожжа ўдзельнікі наведаюць усе найбольш важныя месцы ў жыцці Езуса Хрыста: Бэтлеем, Назарэт, Гару Благаслаўленняў, Кану, Гару Табор, Ерыхон і Ерузалем. Праграма пілігрымкі з'яўляецца свайго роду вандроўкай у часе і на рубяжы эпох, у месцы, вядомыя са Святога Пісання. Такім чынам пілігрымы правядуць гэтае падарожжа нібыта разам з Езусам, наведваючы месцы, важныя для Яго і для вернікаў.

 

Пілігрымка стане шансам прайсці там, дзе хадзіў Езус, малітвай у рэжыме нон-стоп, жывым Евангеллем. Арганізатары запрашаюць дакрануцца да святыні.

 

Запісацца ў пілігрымку можна да 20 красавіка 2014 г.

 

Неабходныя ўмовы:

 

  • Анкета ўдзельніка. Калі ласка, уважліва запоўніце яе. Уся інфармацыя мае важнае значэнне.
  • Зрабіць копію пашпарта (апошніх старонак з фота)
  • Страхаванне паездкі. Кожны павінен асабіста застрахаваць сябе ў любым страхавым агенцтве на ўвесь тэрмін падарожжа.
  • Авансавы плацёж для ўдзелу ў пілігрымцы. Той, хто хоча прыняць удзел, павінен заплаціць аванс 400 долараў ЗША
  • Агульны кошт - 870 долараў. Без дадатковых збораў.

 

Арганізатар пілігрымкі - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія.

 

Адказны за пілігрымку - кс. Раман Факсінскі, адміністратар з правамі пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве.

 

Можна запісацца на пілігрымку па электроннай пошце: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. , Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

Даведкі і падрабязная інфармацыя пра пілігрымку па тэлефонах:

 

+375 29 355 68 60 - кс. Раман

+375 44 534 84 12 – Валерый

+375 29 744 69 25 – Валерый

+375 29 344 15 48 – Галіна

 

Праграма пілігрымкі

 

Дзень 1: Мінск- Тэль-Авіў

 

Збор у зале вылету Нацыянальнага аэрапорта “Мінск”. Вылет з Мінска. 

Прылёт у Тэль-Авіў. Прыбыццё ў аэрапорт Бэн-Гурыён. Пашпартны кантроль і мытня. Заезд у гатэль на вячэру і начлег. Бэтлеем.

 

Дзень 2: Бэтлеем - Эйн Карэм – Ерузалем

 

Бэтлеем. Пераход на св. Імшу ў базыліку св. Кацярыны Александрыйскай. Наведванне Храма Нараджэння Езуса, Малочны грот. Поле пастухоў, дзе Анёл наведаў пастухоў і паведаміў ім аб нараджэнні Езуса, Капліца Анёлаў. Эйн Карэм. Пераезд ў Эйн-Карэм – месца нараджэння Яна Хрысціцеля і Адведзінаў Паннай Марыяй святой Альжбеты – базыліка Наведзінаў. Пераезд у Кнэсет – ізраільскі сучасны парламент, менора. Начлег у Бэтлееме.

 

Дзень 3: Ерузалем

 

Наведванне Аліўнай гары – назіральная пляцоўка. Прагулка да касцёла Домінус Флевіт (Пан плакаў), касцёл Pater Noster (Ойча наш). Гетсіманія - прагулка шляхам Пальмовай нядзелі, а затым наведваннне Гетсіманскага саду і Касцёла ўсіх нацый, "Базыліка Агоніі ". Начлег у Бэтлееме.

 

Дзень 4: Ерузалем

 

Сіён хрысціянскі - Пераезд на гару Сіён. Наведванне Вячэрніка, Базыліка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе Маці Божая жыла да канца свайго зямнога існавання. Пераход на магілу цара Давіда і ў касцёл св. Пятра ў Галліканту, базыліка Святога Гроба Пана, Віа Далароза, “Сцяна Плачу”. Вольны час для пакупак у кіёсках старога горада.Начлег у Бэтлееме.

 

Дзень 5: Бэтанія над Ярданам - Мёртвае мора – Бэтлеем

 

Выезд у Бэтанію. Імша ў касцёле Лазара, Марты і Марыі. Праезд праз Юдэйскую пустыню на раку Ярдан да месца хросту Езуса Хрыста – магчымасць акунуцца і аднавіць хрышчэнне. Ерыхон – панарама гары Спакусаў, крыніца Елісея, смакоўніца Закхея. Мёртвае мора. Купанне на Мёртвым моры. Начлег у Бэтлееме.

 

Дзень 6: Кейсарыя прыморская - Карамель - Назарэт – Кана

 

Прыморская Кейсарыя – горад Ірада Вялікага, рымскі тэатр і акведукт, Гара Кармель - Храм Маці Божай Зоркі мора і грот прарока Іллі. Гара Табор – базыліка Перамянення Пана. Кана Галілейская – аднаўленне шлюбных абяцанняў. Базыліка Звеставання і касцёл Св. Юзафа. Начлег у Назарэце.

 

Дзень 7: Гара Бласлаўленняў - Табха – Галілея

 

Гара Бласлаўленняў - святыня ў гонар Нагорнай пропаведзі. Табха, касцёл цудоўнага размнажэння хлеба і рыб, наведванне касцёла першынства св. Пятра, Капернаум. Возера Генэзарэт (у адпаведнасці з Вашымі пажаданнямі прагулка на караблі па возеры за дадатковую плату). На беразе Галілейскага возера магчымасць купіць абед – рыбу святога Пятра. Начлег у Назарэце.

 

Дзень 8: Назарэт – Урачыстасць асвячэння мазаікі абраза Маці Божай Будслаўскай - Яффа – аэрапорт Бэн-Гурыён

 

Назарэт – Урачыстасць асвячэння мазаікі абраза Маці Божай Будслаўскай – Базыліка Звеставання.

 

Пераезд ў Яффа - Наведванне касцёла св. Пятра, Стары горад, старажытныя раскопкі, дом Сымона гарбара, панарама Тэль-Авіва. Выезд ў аэрапорт Бэн-Гурыён. Пашпартны кантроль і мытня.

 

Дзень 9: Тэль-Авіў – Мінск

 

Вылет з Тэль-Авіва. Прылёт у Мінск.

Пасля прылёту кожны самастойна дабіраецца да дому.

Прочитано 2143 раз Последнее изменение Четверг, 20 Март 2014 06:50
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

10.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).