Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Среда, 26 Апрель 2017 05:26

Малітва за Магілёўшчыну

Распачалася дадзеная ініцыятыва ў кастрычніку 2016г. па ініцыятыве а. Віталія Чабатара, місіянера-клярэтына з Магілёва. 18 кастрычніка развіццё "Ружанцовай круцыяты" паблагаславіў біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці. На сённяшні дзень да ініцыятывы далучылася больш каля 260 чалавек – не толькі з Магілёўшчыны, але з розных куткоў Беларусі.

 

“Ружанцовая круцыята” – сумесная малітва ў інтэнцыі “Аб адраджэнні веры каталіцкага Касцёла на магілёўскай зямлі і вернасці Магілёўшчыны Евангеллю і Крыжу”.

 

Умовы ўдзелу: прыняцце абавязку штодзённай малітвы прынамсьці 1 таямніцай Ружанца (гэтую інтэнцыю можна дадаваць да іншых інтэнцый, калі молімся ружанцовай малітвай, нп. за бацькоў, за памерлых ігд.); падпісанне адпаведнай Дэкларацыі аб гэтым.

Жадаючых далучыцца да дадзенай ініцыятывы просім звяртацца да душпастыраў Магілёўшчыны.

 

„Ружанцовая малітва з’яўляецца вялікай дапамогай для чалавека нашага часу, бо яна дае спакой і зацяроджанасць; Можна сказаць, што яна ўводзіць нашае жыццё ў Божыя таямніцы і скіроўвае Бога да нашага жыцця”.

Ян Павел ІІ

 

Для сувязі і дадатковай інфармацыі:

а. Віталій Чабатар CMF

а/я 21, 212036 Магілёў

e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

тэл. +375298498083

 

Кансэкрацыя біскупа-наміната Юрыя Касабуцкага адбудзецца ў Мінскай архікатэдры Імя Марыі 25 студзеня 2014 г. а 11.00.

“Малітва — гэта ўзнясенне душы да Бога ці просьба, скіраваная да Бога, аб дабротах, якія адпавядаюць Яго волі. Яна заўсёды з’яўляецца дарам Бога, які прыходзіць, каб сустрэцца з чалавекам. Хрысціянская малітва — гэта асабістая і жывая сувязь дзяцей Божых з іх бясконца добрым Айцом, з Яго Сынам Езусам Хрыстом і з Духам Святым, які жыве ў іх сэрцах.” Кампендый Катэхізіса Каталіцкага Касцёла,  534

 

Понедельник, 23 Июнь 2014 08:26

27 чэрвеня - Дзень святасці святароў.

У бліжэйшую пятніцу, 27 чэрвеня 2014 г., будзе адзначацца Дзень святасці святароў. Адпаведнае рашэнне прыняла адносна ўказання Кангрэгацыі па справах Духавенства Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на 57-м пленарным пасяджэнні 17 чэрвеня ў Мінску.

В началоНазад12345678910ВперёдВ конец
Страница 1 из 12

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

10.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00,

18.00

 

Мсціслаў

12.00

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).