Урачыстае святкаванне Божага Нараджэння распачалося святой Імшой уначы (т.зв. “пастэркай”) у катэдральным касцёле Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава, якую ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі, SDB, Біскуп Вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці. У сумеснай малітве прынялі ўдзел святары парафіі, а таксама шматлікія вернікі г. Магілёва.
31 снежня вечарам ў парафіях на Магілёўшчыне каталікі сабраліся на супольную малітву, каб падзякаваць Богу за ўсе атрыманыя ласкі ў 2015-ым годзе.
5-6 сакавіка ў Магілёве плануецца 24-гадзінная адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту.
Ініцыятыва такой адарацыі ў Надзвычайны Год Божай Міласэрнасці належыць Папу Францішку, які ў буле MISERICORDIAE VULTUS выразна зазначае: “у дыяцэзіях належыць садзейнічаць ініцыятыве, якая плануецца на пятніцу і суботу перад IV нядзеляй Вялікага Посту: «24 гадзіны для Пана»”.
Чуванне моладзі Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў адбудзецца 5 сакавіка ў магілёўскай конкатэдры і распачнецца ў 12.00. Тэмай сёлетняга чування для ўсёй архідыяцэзіі сталі словы са Святога Пісання «Міласэрнасці хачу, а не ахвяры» (Мц 9, 13).