Папа Францішак заахвоціў душпастыраў да арганізацыі ў пятніцу і суботу перад IV Нядзеляй Вялікага Посту асаблівага часу для адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту.
Прапануем вашай увазе расклад на Пасхальны Трыдуум у парафіях Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
24 сакавіка ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава адбылася Імша Хрызма. На святую Імшу з нагоды Дня Святара сабраліся душпастыры Магілёўскай часткі архідыяцэзіі і законныя сёстры, а таксама вернікі Магілёва.
29 мая вернікі Магілёва сабраліся разам, каб адзначыць урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста і юбілейную ўрачыстасць з нагоды Надзвычайнага Года Божай Міласэрнасці для першакамунійных дзяцей.