31 мая ў конкатэдры св. Аляксандра ў Кіеве адбылася святая Імша ў памяць арцыбіскупа Кіеўскага і Жытомірскага Пятра Мальчука. Святую Імшу ўзначаліў Апостальскі Нунцый ва Украіне арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. На Імшы прысутнічаў увесь украінскі епіскапат, а таксама біскупы Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы.
9 чэрвеня 2015 г. Папа Францішак прызначыў кс. Аляксандра Яшэўскага S.D.B. дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, надаючы яму тытулярную біскупскую кафедру Фурнос майор (Furnоs maior) і скіроўваючы на служэнне ў Магілёўскую частку архідыяцэзіі. 27 чэрвеня 2015 г. атрымаў біскупскае пасвячэнне.
Прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў кардынал Рабэр Сара звярнуўся да біскупаў і святароў з прапановай вярнуцца да адпраўлення святой Імшы ad orientem, гэта значыць тварам «на ўсход» — у адным накірунку з вернікамі ў касцёле.
Кардынал, які выступаў на канферэнцыі «Sacra Liturgia» у Лондане, сказаў: «Вельмі важна, каб святары і вернікі як мага хутчэй пачалі глядзець у адным накірунку — на ўсход ці, як мінімум, да абсіды... Я прашу вас пачаць гэтую практыку пры першай жа магчымасці».
«Ваша ўласнае пастырскае меркаванне павінна вызначыць час, калі і як гэта будзе магчыма, напрыклад, у першую нядзелю Адвэнту ў гэтым годзе, калі мы чакаем "Пана, які прыходзіць" і "які не спазніцца"», — сказаў іерарх.
Кардынал таксама паведаміў, што Папа Францішак папрасіў яго пачаць вывучэнне «рэфармавання рэформы» — таго, як ажыццяўляліся літургічныя рэформы пасля Другога Ватыканскага Сабору.
Па словах іерарха, рэформы суправаджаліся «вельмі сур'ёзнымі непаразуменнямі» з-за таго, што часам чалавека, а не Бога ставілі ў цэнтр літургіі.
Кардынал таксама заклікаў прымаць святую Камунію заўсёды толькі на каленях.
Паводле www.catholic.by
Урачыстасць абавязковая Ўнебаўзяцця НПМ – асаблівая для магілёўскай зямлі, бо некалькі парафій маюць ў гэты дзень прастольнае свята.