Так як і ў мінулым годзе, магчымасць бліжэй пазнаёміцца з Магілёўшчынай, існуе і сёлета: святарскія рэкалекцыі арганізуюцца ў Касцюковічах 26–29 верасня 2016 г.
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!
Шчыра запрашаем Вас на святкаванне парафіяльнага свята, падчас якога мы асаблівым чынам будзем дзякаваць добраму Богу за 10 гадоў адраджэння каталіцкай супольнасці на Горацкай зямлі. Урачыстасць узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
24–25 верасня адбудзецца першая пешая пілігрымка з Магілёва ў Бялынічы — месца, якое славіцца цудадзейным абразом Мацi Божай. У праграме ўрачыстых мерапрыемстваў таксама асвячэнне памятнага крыжа на месцы былых каталіцкіх могілак ХVІІІ–ХІХ стст., зруйнаваных савецкай уладай пасля Вялікай Айчыннай вайны.
Запрашаем пазнаёміцца з невялікім фотарэпартажам, з пешай пілігрымкі да Бялыніч, ініцыятарам якой стаў Каталіцкі клуб інтэлегенцыі.