На працягу дзевяці месяцаў у парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі будзе адбывацца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. Прапануем азнаёміцца з раскладам перэгрынацыі па Магілёўскім і Бабруйскім дэканатах архідыяцэзіі.
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! Запрашаем Вас далучыцца да супольнай малітвы аб развіцці Каталіцкага Касцёла на магілёўскай зямлі.
На 90-ым годзе жыцця адышла ў вечнасць Марыя Жыдок, бабуля дыякана Міколы Гракава, які выконвае дыяканскае служэнне ў парафіі Святой Тройцы ў Касцюковічах.
30 кастрычніка ў Магілёве каталіцкія вернікі атрымалі нагоду для вялікай радасці – было асвечана новага месца малітвы парафіі Св. Казіміра і св. Ядвігі ў Магілёве.