ІІ Нядзеля Вялікоднага перыяду перажываецца як Нядзеля Божай Міласэрнасці, паколькі ў гэты дзень адзначаецца аднаіменнае свята, устаноўленае Святым Айцом Янам Паўлам ІІ. У асіповіцкай парафіі адбылося прастольнае свята, паколькі менавіта такі самы тытул мае парафіяльная святыня мясцовым каталікоў.
Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам інфармуе, што 4 чэрвеня ва ўзросце 59 год адышоў у вечнасць Яўгеній Драздоўскі — бацька кс. Віталія Драздоўскага, пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Магілёве.
24-26 чэрвеня адбылося невялікае паломніцтва з Магілёўшчыны ў Літву. Цэнтральным пунктам праграмы стаў удзел у беатыфікацыйнай Імшы Слугі Божага Тэафілюса Матулёніса. Праз заступніцтва новага благаслаўлёнага, які ў свой час з’яўляўся дапаможным біскупам Магілёўскай архідыяцэзіі, удзельнікі пілігрымкі маліліся аб адраджэнні веры на Магілёўскай зямлі.