24 снежня на тэлеканалах Беларусь 1 і Беларусь 24 адбылася трансляцыя Імшы Пастэркі ў магілёўскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава. Таксама да супольнай малітвы ў жывым эфіры можна было далучыцца праз "Раддыё Марыя Беларусь".
10 студзеня ў парафіі Ўнебаўзяцця НПМ ў Магілёве адбудзецца чарговая цэлебрацыя святой Імшы ў надзвычайнай форме рымскага абраду.
Штогод паміж 18 і 25 студзеня, ці паміж даўнім святам катэдры св. Пятра і святам навяртання св. Паўла, хрысціяне розных канфесій сустракаюцца ва ўсім свеце на экуменічных набажэнствах, малітвах, канферэнцыях, канцэртах і іншых мерапрыемствах.