Адвент – час радаснага чакання на Хрыста, таму моладзь нашага дэканату вырашыла сабрацца разам на супольную сустрэчу, каб больш дасканала падрыхтавацца да паўторнага прыйсця Хрыста і да святаў Божага Нараджэння.
Мерапрыемствы, прысвечаныя 72-ой гадавіне бітвы пад Леніна (у мінулым – Раманава), прайшлі 12 кастрычніка ў Горацкім раёне.
У малітве за палеглых прынялі ўдзел біскуп Аляксандр, кс. Віталій Драздоўскі, новы кіраўнік Магілёўскага дэканату, кс. Андрэй Кеўліч з Горак, а таксама вернікі з парафій Магілёва.
16 кастрычніка а. Віталій Чабатар і кс. Андрэй Кеўліч наведалі могілкі ў в. Паплаўшчына, каб адшукаць магілу кс. пралата Яна Аношкі. У лістападзе тут плануецца супольная малітва за памерлае духавенства Магілёўшчыны.