Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Super User

Super User

Рэдакцыя сайта

Адрес сайта: http://www.mohylev-katolik.by

Рымска-каталіцкая парафія Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава

212030 г. Магілёў, вул. Камсамольская 4

T: (+375) 222 - 221984

F: (+375) 222 - 221993

Email: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Інтэрнет-старонка: http://www.jesus.by.com

 

Расклад багаслужэнняў (магчымы змены)

• Св. Імша ў звычайныя дні: 9.00, 18.00

• Св. Імша ў нядзелі і святы: 9.00, 11.00, 13.00, 18.30

 

Гісторыя парафіі:

Афіцыйнай датай узвядзення святыні лічацца 1738-1752 гг. Касцёл быў пабудаваны з цэглы на месцы драўлянага касцёла кармэлітаў (1636 г.), што згарэў у 1708 г. Першапачаткова касцёл быў узведзены ў стылі барока. Святыня асвечана 9 ліпеня 1752 г. біскупам віленскім Міхалам Янам Зянковічам. Касцёл атрымаў тытул Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

 

У галоўнай частцы алтара быў змешчаны абраз Маці Божай. Магчыма, гэта быў цудадзейны абраз Багародзіцы, пра які сведчыць інвентар 1693 г. У 1783 г. Касцёл стаў катэдрай Магілеўскай архідыяцэзіі. Першы біскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч перабудаваў галоўны фасад касцёла і асвяціў другі алтар у імя св. Станіслава. Пасля пажару 1810 г. Касцёл перабудаваны ў стылі класіцызму: трохнававая дзвюхвежавая шасцікалонная базіліка з трансептам і паўцыркульнай апсідай з бакавымі закрыстыямі. Да апсіды былі далучаны памяшканні семінарыі і друкарні. У святыні захаваўся выдатны помнік манументальнага мастацтва – фрэскавыя біблейскія цыклы. Фрэскавая размалёўка выканана ў 1765-1767 гг. мастакамі А Главацкім, П Пятроўскім, а таксама вучнямі-манахамі Пятром, Лук’янам, Рыгорам. У 1860-я гады фрэскі (4 кампазіцыі каля алтара) абнаўляў і дапоўніў мастак Фёрст. На скляпенні цэнтральнай навы ад конхі апсіды да хораў размешчаны тры вялікія фрэскавыя кампазіцыі: “Перамяненне”, “Уручэнне ключоў апосталу Пятру” і “Унебаўзяцця Марыі”. Выявы евангелістаў з адпаведнымі ім сімваламі і выявы айцоў Касцёла – Ераніма, Аўгустына, Клімента – знаходзяцца ў архітэктурных кулісах. У прамавугольных нішах ніжэй вокнаў па перыметры сцен галоўнай навы цешаць вока сюжэты “Уваскрашэнне Лазара”, “Цуд св.Тэрэзы”, “Хрышчэнне” і інш. Авальную апсіду дапаўняе галоўны алтар з дзвюмя паўкалонамі і слаістымі пілястрамі карынфскага ордэра з пазалочанымі капітэлямі, на якія абапіраецца тонкапрафіляваны антаблемент. Над ім – фігурны шчыт з ракайльнай рамай і бакавымі валютамі. У галоўным алтары змешчаны абраз “Укрыжаванне”. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі вылучаўся асаблівай прыгажосцю і ўбранствам. Апроч багатага фрэскавага роспісу тут знаходзіліся вытанчаныя скульптуры святых, цудоўныя абразы, каштоўныя літургічныя шаты, пашытыя са слуцкіх паясоў, арган XIXст. Пасля таго, як у Магілёве быў зачынены касцёл св. Антонія, у святыню быў перанесены цудадзейны абраз святога. Культ св. Антонія быў настолькі моцны ў горадзе, што царскім уладам давялося афіцыйна зацвердзіць штогадовую працэсію ў гонар святога.

 

У 1937г. касцёл быў зачынены, там размясцілі гістарычны архіў, а маёмасць разрабавалі. У 1946 г. касцёл ператварылі ў склад, з 1964 па 1986 г. тут размяшчаўся архіў, і інтэр’ер касцёла быў знішчаны.

 

Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі зноў зарэгістравана ў 1990 г., ёй быў перададзены ў пастаяннае карыстанне архікатэдральны касцёл, які застаецца да сённяшняга часу ва ўласнасці горада. Вернікі і сёння не пакідаюць спроб вярнуць касцёл ва ўласнасць парафіі.

 

Тады ж намаганнямі вернікаў пры дапамозе замежных спонсараў, без падтрымкі дзяржавы, распачалася рэстаўрацыя знішчанай святыні. Інтэр’ер катэдры аднаўляўся беларускімі рэстаўратарамі.

 

 

13 ліпеня 1996 г. кардыналам Казімірам Свёнткам архікатэдральны касцёл быў зноў асвечаны. Адрадзілася не толькі святыня, але і рэлігійнае і духоўнае жыццё парафіі.

Рымска-каталіцкая парафія Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бялынічах

г. Бялынічы, вул. Калініна, 37

 

пробашч парафіі – кс. Юзаф Серпейка 

тэл.: +(375)29 5708587

 

Email: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

Інтэрнет-старонка:  http://belynichi.by/

 

Расклад багаслужэнняў: нядзеля - 10.00; буднія дні – 9.00; субота – 18.30 (магчымы змены ў раскладзе)

 

 

З гісторыі парафіі:

Каталіцкі касцёл на бялыніцкай зямлі існаваў ужо ў 1579 г. — княгіня Анастасія Мсціслаўская ў даравальнай грамаце Бялынічей і Цяцерына троцкаму ваяводу Стэфану Збаражскаму ўзгадвае „костел закону римского”.

Леў Сапега, канцлер Вялікага Княства Літоўскага, заснаваў у Бялынічах кляштар кармелітаў у 1624 г.

З 1634 г. вядомы абраз Маці Божай у новавыбудаваным драўляным касцёле. Ці быў ён ад пачатку цудоўным альбо вельмі старадаўнім? - але ўжо ў 1641 г. ягоная копія знаходзілася (і знаходзіцца да сённяшняга дня) у Варшаве, на Лешне.

Падчас расейскага наступлення 1654 г. Абраз быў вывезены Сапегам да ягонага замку ў Ляховічах. Толькі ў 1761 г. вярнуўся у Бялынічы, ў новавыбудаваны каменны касцёл, дзе з папскага дазволу на галавы Маці Божай і Езуса кароны ўклаў 20 верасня 1761 г. (паводле старога стылю) смаленскі біскуп Юры Гыльзен. Звярніце, калі ласка, ўвагу на форму гэтых каронаў – гэта вялікакняжацкія шапкі!

Пасля раздзелаў Рэчы Паспалітай (а ў 1772 годзе Бялынічы апынуліся на самім кардоне, адкуль і назовы навакольных вёсак – Кардон, Мяжонка, Рубеж і інш.) горад быў пазбаўлены права на самакіраванне. Нейкія настойлівыя мяшчане, што накіроўваліся нават да Пецярбурга з прашэннем вярнуць ім гарадзскія правы, былі ў 1828 г. сасланы ў Сібір! Нават выява гэрбу была згублена і не знайшлася да сённяшняга дня – усяго некалькі такіх гаротных гарадоў у Беларусі). Але дзякуючы таму ў новым гэрбе знаходзіцца Маці Божая Бялыніцкая.

12 красаваіка 1876г. царскія ўлады пасля 40-гадовай прапагандыстскай падрыхтоўкі забралі касцёл у католікаў і перадалі яго праваслаўным.

У нашым краі акрамя засценковай „падруцкай” (па рацэ Друцці – ад Друцка праз Круглае, Бялынічы, Быхаў да Рагачова) шляхты жылі вялікія магнаты – князі Друцкія і Агінскія. Гэтым апошнім пасля Сапегаў належылі Бялынічы. Міхал-Кляофас Агінскі свой паланез „Развітанне з айчынай” напісаў менавіта пра бялыніцкі край!

Страціўшы бялыніцкі касцёл, каталікі пабудавалі ў 1903 г. новы, у аддаленых 10 км. Свяцілавічах. Але пасля выгнання адтуль апошняга ксяндза ў 1928 г. савецкая улада забрала і гэты храм. У 1960-тыя гады быў узарваны вялічыны касцёл і кляштар у Бялынічах.

 

У 1993 г. парафія адрадзілася. У 2008г. душпастырам парафіі быў прызначаны кс. Караль Тамэцкі.

“Хто вытрывае даканца, той будзе збаўлены”. Над гэтымі словамі разважала моладзь на малітоўным чуванні ў Магілёве ў ноч з 29 на 30 лістапада.

Понедельник, 02 Декабрь 2013 18:01

Спіс парафій

Спіс парафій, якія прыналежаць да МАГІЛЁЎСКАГА ДЭКАНАТУ:

Бялынічы — НПМ Бялыніцкай

 

Горкі — Маці Божай Бялыніцкай

 

 

Касцюковічы — Святой Тройцы

 

Княжыцы (Шклоўскага р-на) — Узвышэння Святога Крыжа

 

Круглае — святога Юзафа

 

Крычаў — Беззаганнага Зачацця НПМ

 

Магілёў — святога Антонія

 

Магілёў — святога Казіміра і святой Ядзвігі

 

Магілёў — Унебаўзяцця НПМ і святога Станіслава (катэдра)

 

Мсціслаў — Унебаўзяцця НПМ

 

Фашчаўка — Адведзінаў НПМ

 

Чавусы — НПМ Маці Касцёла

 

Шклоў — святых Пятра і Паўла

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

10.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).