Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Упершыню каталікі Магілёўскай катэдры перажывалі парафіяльнае свята з біскупам Аляксандрам, SDB.

Оцените материал
(3 голосов)

15 жніўня адбыўся парафіяльны фэст у касцёле Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі г. Магілёва. На супольную малітву сабраліся святары і вернікі з Магілёва, Крычава, Чавусаў, Горак, Бабруйска, Мсціслаўля і іншых мясцін нашага рэгіёна. Святую Імшу ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі, SDB.

 

Напачатку Эўхарыстыі іерарх падкрэсліў асаблівае заступніцтва Багародзіцы над магілёўскай святыняй, якая ў свой час была катэдрай самай вялікай дыяцэзіі ў свеце. “Гэтая асаблівая апека Дзевы Марыі Унебаўзятай сімвалічна выражаецца і ў галоўным алтары, і ў роспісе купала нашай катэдры” – заўважыў біскуп.

 

У гаміліі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці звярнуў увагу на неабходнасць браць прыклад у Марыі як узору пацвярджэння жыццём нашай веры і поўнага адданя Богу. “Маці Божая не шмат гаварыла, але жыццём сведчыла аб тым як трэба перамагаць цяжар штодзённасці, як давяраць Богу і заўжды заставацца вернай Слугой Пана” – падкрэсліў біскуп Аляксандр. Таксама падзяліўшы жыццё Панны Марыі на тры этапы: таямніцу Уцелаўленне; містэрыюм Пасхі; спасланне Духа Святога, іерарх заахвочваў усіх перамяняць сваё жыццё, каб заўсёды выконваць волю Божыю, прымаць свой крыж як неабходнасць для збаўлення і быць адкрытымі на дзеянне Духа Святога, каб словы, думкі і ўчынкі былі напоўнены Богам.

 

Пасля Літургіі Слова адбылася працэсія з дарамі. Вернікі Магілёва прынеслі да алтара свячу і стулу – сімвал ахвяры Святой Імшы у гонар Найсвяцейшай Дзевы, просячы Матчынай апекі Багародзіцы, каб Яна паказвала дарогу да Айца Нябеснага і дапамагала не збіцца з праўдзівай дарогі. Пасля дзеці прынеслі ружанец як сімвал трывалай малітвы, да якой заклікала Найсвяцейшая Панна. Таксама да Божага алтара вернікі прынеслі плён зямлі гэтага году, просячы, каб праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі Унебаўзятай, Айцец Нябесны шчодра благаславіў нашу працу, сады і агароды.

 

На заканчэнне святой Імшы біскуп Аляксандр падзякаваў шчыра ўсім за супольную малітву, прысутнасць і заклікаў не баяцца сведчыць аб Хрысце. Асаблівым чынам іерарх падзякаваў кс. Паўлу Беразуну за падрыхтоўку парафіяльнага свята, і ўсім тым, хто прычыніўся да яго арганізацыі свята і яго ўпрыгожвання.

 

Пасля бескрывавай Ахвяры Хрыста адбылася Эўхарыстычная працэсія вакол святыні і бласлаўленне ўраджаю гэтага года: збожжа, садавіны і гародніны.

 

Бласлаўляючы вернікаў падчас працэсіі на выхад, біскуп Аляксандр віншаваў усіх са Святам, а вернікі адказваючы віншавалі яго.

Вось такі цудоўны дзень перажыла Магілёўская катэдра, біскуп вікарый, святары, кансэкраваныя асобы і вернікі. Дабавіць хочацца толькі адно – Дзякуем Пану Богу і Яго Нябеснай Маці!

 
Фота: Марыям Лавал
 

 

 

 

 

Прочитано 1932 раз Последнее изменение Суббота, 15 Август 2015 20:45
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены