Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Як паведамлялася раней, нядаўна каля Чавускай святыні быў устаноўлены новы крыж, які асвяціў біскуп Юрый Касабуцкі. А сёння, 19 чэрвеня, таксама новы дубовы крыж з’явіўся і на мясцовых каталіцкіх могілках.
Беларускія ўлады працягнулі дазвол на служэнне ў Беларусі адміністратару парафіі святых Казіміра і Ядзвігі ў Магілёве нашага дэканату, дамініканіну з Польшчы а.Раману Шульцу.
17 чэрвеня 2014 г. у Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску адбылося 57-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, на якім прысутнічалі ўсе члены і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. У пасяджэнні прыняў удзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, які прыбыў разам з арцыбіскупам на пенсіі…
Працэсія Божага Цела ў Магілёве сёлета адбудзецца 22 чэрвеня. Распачнецца яна ў 11.00 святой Імшой у касцёле Ўнебаўзяцця НПМ і св. Станіслава, а пасля вернікі ва ўрачыстай працэсіі пройдуць, праслаўляючы Бога, да капліцы св. Казіміра і св. Ядзвігі на каталіцкіх могілках.
13 чэрвеня ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўспамін св. Антонія Падуанскага, святара і Доктара Касцёла. З гэтай нагоды цэнтрам святкавання ў дэканаце стала маладая парафія св. Антонія ў Магілёве, якой апякуюцца айцы-кларэтыны а. Юрый Вежхоўскі і а. Віталій Чабатар.