Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Працэсія Божага Цела ў Магілёве сёлета адбудзецца 22 чэрвеня. Распачнецца яна ў 11.00 святой Імшой у касцёле Ўнебаўзяцця НПМ і св. Станіслава, а пасля вернікі ва ўрачыстай працэсіі пройдуць, праслаўляючы Бога, да капліцы св. Казіміра і св. Ядзвігі на каталіцкіх могілках.
13 чэрвеня ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўспамін св. Антонія Падуанскага, святара і Доктара Касцёла. З гэтай нагоды цэнтрам святкавання ў дэканаце стала маладая парафія св. Антонія ў Магілёве, якой апякуюцца айцы-кларэтыны а. Юрый Вежхоўскі і а. Віталій Чабатар.
У панядзелак пасля ўрачыстасці Спаслання Духа Святога Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Маці Касцёла. Гэты дзень вельмі важны для супольнасці каталікоў у Чавусах – бо гэта іх парафіяльнае свята.
У Паўсюдным Касцёле 2012-2013гг. перажываліся як  Год веры, таму з гэтай прычыны парафія НПМ Маці Касцёла г. Чавусы вырашыла паставіць 2 вялікія драўляныя крыжы, які павінны быць відочным знакам хрысцінства на Чавускай зямлі, сведчаннем каталіцкай веры.
31 мая 2014 года, у свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, католікі вёскі Фашчаўка Магілёўскага дэканату святкавалі парафіяльную урачыстасць.