Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
5 чэрвеня ў мсціслаўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі  стала асаблівым днём, бо супольнасць каталікоў з пастырскай візітацыяй наведаў біскуп Аляксандр.
4 чэрвеня ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Фашчаўка Шклоўскага раёна (Магілёўскі дэканат) адзначылі парафіяльнае свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, якое прыпадае на 31 мая.  
31 мая ў конкатэдры св. Аляксандра ў Кіеве адбылася святая Імша ў памяць арцыбіскупа Кіеўскага і Жытомірскага Пятра Мальчука. Святую Імшу ўзначаліў Апостальскі Нунцый ва Украіне арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. На Імшы прысутнічаў увесь украінскі епіскапат, а таксама біскупы Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы.
29 мая вернікі Магілёва сабраліся разам, каб адзначыць урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста і юбілейную ўрачыстасць з нагоды Надзвычайнага Года Божай Міласэрнасці для першакамунійных дзяцей.  
Традыцыйна на магілёўскай зямлі ў панядзелак пасля ўрачыстасці Спаслання Духа Святога, калі Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Маці Касцёла, святары і вернікі збіраюцца на парафіяльную ўрачыстасць у Чавусах, дзе знаходзіцца адзіная ў Беларусі каталіцкая святыня з тытулам “Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла”.