Зварот каталіцкіх біскупаў Беларусі з заклікам далучыцца да чыну прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Адмысловае павеамленне апублікавана на старонцы епіскапату.
Прадстаўляем Вашай увазе змест Ліста, які скіравалі 19 сакавіка 2022 г.да ўсіх святароў Каталіцкага Касцёла Генеральны сакратар Сінода Біскупаў кардынал Mario Grech і Прэфект Кангрэгацыі па справах духавенства арцыбіскуп Lazarro You Heung Sik. Крыніца: https://www.synod.va/en/news/letter-to-priests-on-the-synodal-journey.html https://f.e.va/percorso-sinodale/
17 сакавіка падчас арганізацыйнай часткі пастырскай сустрэчы духавенства і кансэкраваных асоб Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіія, якая праходзіла ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) было абвешчана аб зацвярджэнні новага складу Святарскай рады архідыяцэзіі.
20 сакавіка, у Трэцюю нядзелю Вялікага посту, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў інтэнцыі міру ва Украіне.
17 сакавіка падчас пастырскай сустрэчы ў Мінску канцлер Мітрапалітальнай курыі кс. Дзмітрый Пухальскі абвесціў рашэнне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскі арцыбіскупа Юзафа Станеўскага аб прызначэнні дзекана Магілёўскага дэканату. Нагадаем, што пасада была вакантнай з чэрвеня 2021г., а абавязкі выконваў віцэ-дзекан а. Віталій Чабатар CMF.