13 лютага Генеральны Вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі наведаў Бялынічы, дзе благаславіў першыя ў новай гісторыі цудадзейнага абраза Маці Божай Бялыніцкай ахвярныя дары, якія называюцца вотумамі (лац. votum).
4 лютага старонка ККББ паведаміла аб, тым што Сінадальная камісія пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі пастанавіла працягнуць час Сінадальнай кансультацыі да канца лютага.
З 1997 года 2 лютага ў Каталіцкім Касцёле было ўстаноўлена Янам Паўлам ІІяк Дзень кансэкраванага жыцця, прысвечаны малітве за асобаў, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Богу ў розных манаскіх ордэнах і кангрэгацыях, а таксама ў свецкіх інстытутах. У гэты дзень паўсюдны Касцёл асабліва моліцца за гэтых асоб. “Кансэкраваныя асобы…