Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі духавенству, кансэкраваным асобам, свецкім вернікам і ўсім людзям добрай волі на нядзелю Святой Сям’і 27 снежня 2020 года
24 снежня на тэлеканалах Беларусь 1 і Беларусь 24 адбылася трансляцыя Імшы Пастэркі ў магілёўскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава. Таксама да супольнай малітвы ў жывым эфіры можна было далучыцца праз "Раддыё Марыя Беларусь".
У межах новага праекта дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Мінску і Магілёве распачалі працу сацыяльна-кансультацыйныя пункты, дзе могуць атрымаць дапамогу людзі, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі з прычыны хваробы, страты блізкага чалавека, сямейных праблем, інваліднасці, беднасці і іншых прычын.
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці, біскуп А. Яшэўскі ўзначаліць некаторыя багаслужэнні ў некаторых парафіях Магілёўкага дэканату