У суботу 22 кастрычніка Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч усклаў палій Мітрапаліта на арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага Юзафа Станеўскага. Арцыбіскуп Станеўскі артымаў палій з рук Папы Францішка ў Рыме 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла.
10 кастрычніка ў парафіі Ўнебаўзяцця НПМ у Магілёве адбудзецца малітоўная сустрэча Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў. Памолімся за тату кс. Канстанціна святой памяці Пятра Караку, які адышоў у вечнасць 19 верасня.
3 кастрычніка адышоў у вечнасць а. Віктар Занеўскі SP з Ордэну Духоўных Рэгулярных Убогіх Маці Божай Пабожных Школаў. Апошнія гады святар служыў у Польшчы.
2 кастрычніка, у ХХVII Нядзелю Звычайнага Перыяду, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі наведаў шэраг парафій на Магілёўшчыне. Іерарх асабіста пазнаёміўся з жыццём каталіцкіх супольнасцяў у трох райцэнтрах на ўсходзе нашай краіны: у Чэрыкаве, Крычаве і Мсціславе.
1 кастрычніка, у першую суботу месяца, асаблівым чынам прысвечанага малітве Ружанца, у Магілёве прайшоў Шосты Ружанцовы кангрэс, у якім узялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і Генеральны вікарый архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. Сёлетні кангрэс, як і папярэднія, быў арганізаваны манаскай супольнасцю айцоў дамініканаў.