Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
25 лютага парафіяне і духоўныя асобы парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве шчыра прывіталі дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB, які распачаў у парафіі кананічную біскупскую візітацыю. 
Згодна з распараджэннем Ардынарыя ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбываецца пастырская візітацыя, якую здзяйсняюць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, і яго дапаможныя біскупы Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB. На Магілёўшчыне наведваць паасобныя парафіі ў 2 дэканатах – Магілёўскім і Бабруйскім – будзе бп Аляксандр.
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы,— адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэша. Сваімі ўражаннямі дзеліцца душпастыр парафіі НПМ Маці Касцёла ў г. Чавусы а. Гжэгаж Ксёнжэк:
Чуванне моладзі Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў адбудзецца 5 сакавіка ў магілёўскай конкатэдры і распачнецца  ў 12.00. Тэмай сёлетняга чування для ўсёй архідыяцэзіі сталі словы са Святога Пісання «Міласэрнасці хачу, а не ахвяры» (Мц 9, 13).  
5-6 сакавіка ў Магілёве плануецца 24-гадзінная адарацыя  Найсвяцейшага Сакраманту. Ініцыятыва такой адарацыі ў Надзвычайны Год Божай Міласэрнасці належыць Папу Францішку, які ў буле MISERICORDIAE VULTUS выразна зазначае: “у дыяцэзіях належыць садзейнічаць ініцыятыве, якая плануецца на пятніцу і суботу перад IV нядзеляй Вялікага Посту: «24 гадзіны для Пана»”.

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00,

18.00

 

Мсціслаў

12.00

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).