Мэта спатканняў дэканату - узаемадапамога святароў у развіцці пабожнасці святароў; апостальскае ўздзеянне ў еднасці і братняй любові; пашырэнне тэалагічных ведаў; юрыдычная і іншая душпастырская паслуга; пошук найбольш адпаведных метадаў евангелізацыі - і ўсё гэта для большай хвалы Божай, уласнага асвячэння і на карысць Касцёла.
У Магілёўскай парафіі Ўнебаўзяцця НПМ адбылася ўпершыню пастырская сустрэча каталіцкага духавенства ўсходняй часткі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
13 лютага адбылася чарговая пастырская сустрэча духавенства Магілёўскага рэгіёну – гэтым разам святары і манаскія асобы завіталі ў парафію Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі Магілёўскага дэканату.