Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, таму што менавіта ў чацвер Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі (Вялікі чацвер). Традыцыйна са святам спалучаецца ўрачыстая эўхарыстычная працэсія, якая адбываецца ў гэты дзень або ў наступную пасля яго нядзелю. Не стаў выключэннем і Касцёл на Магілёўшчыне...
10 чэрвеня ў магілёўскай парафіі св. Казіміра і св. Ядзвігі адбылося сапраўднае малое парафіяльнае свята – вернікі разам ушанавалі св. Дамініка, паколькі супольнасцю ў капліцы на могілках апякуюцца айцы-дамініканцы.
Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі – вельмі важны дзень для кожнага каталіка, але канешне, асаблівым чынам адметны для парафіі Унебаўзяцця НПМ у Магілёве – бо гэта дзень парафіяльнага свята.
4 сакавіка, ва ўспамін св. Казіміра, вернікі парафі св. Казіміра і св. Ядзвігі адзначылі сваё парафіяльнае свята. Далучыліся да святкавання і вернікі з іншых парафій г. Магілёва, а таксама са Шклова, Фашчаўкі, Княжыц, а таксама іншых мясцін Магілёўшчыны.