Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Суббота, 28 Декабрь 2013 16:40

Парафія св. Антонія ў Магілёве

Рымска-каталіцкая парафія святога Антонія

 

 

Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі

www.kasciol.by

Укантакце - http://vk.com/club59070332

Фэйсбук - https://www.facebook.com/parafiahorki

 

парафія Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бялынічах

www.bialynicka.parafia.info.pl

Фэйсбук - https://www.facebook.com/groups/churchuponthedrutriver/?fref=ts

 

парафія Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіславаг. Магілёў (катэдра)

www.jesus.by.com

 

парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі г. Крычаў

Фэйсбук  - https://www.facebook.com/niepokalanepoczecieNPMby?fref=ts

 

парафія святога Антонія г. Магілёў

Фэйсбук - https://www.facebook.com/pages/Приход-св-Антония-в-Могилеве/110775865661219

Вторник, 18 Март 2014 14:49

Парафія ў Шклове

Рымска-каталіцкая парафія Святых апосталаў Пятра і Паўла

Рымска-каталіцкая парафія Адведзінаў Найсвяцейшай Паннай Марыяй

 

Адміністратар з правамі пробашча:

кс. Аляксандр Шупенька

 

Святыя Імшы

нядзелі і ўрачыстасці ў 15.00

 

З гісторыі парафіі:

Парафіяльны (прыхадскі) касцёл быў у Фашчаўцы пабудаваны ў 1637-39 гадах. У 1643г. сама Фашчаўка быццам лічыла ўсяго 9 двароў. Гледзячы аднак на размеры касцёла, аднаго сярод найвялікшых на Беларусі, ён быў напэўна будаваны для плянаванай вялікай парафіі.

 

Алс ўжо раней існаваў у Фашчаўцы драўляны касцёл. які згадваецца як абрабаваны падчас маскоўскіх воен. Іншыя гавораць, што толькі ў 1765г. уладальнік шклоўскага графства, князь Адам Чартарыйскі, пабудаваў гэты касцёл. Магчыма князь запрасіў сюды езуітаў, але фашчаўская парафія ўпамінаецца раней – па меншай меры ў спіску касцёлаў віленскага біскупства ў 1744г .

 

Як гаворыць легенда, цэглу на новы мураваны касцёл выраблялі ў адлеглым 10 км Гарадзішчы, адкуль яна па ланцугу чалавечых рук перадавалася на пабудову.

 

У касцёле былі памешчаны рэліквіі (мошчы) св. Сымпліцыяна. Магчыма, шапавалі яго ўладальпікі Фашчаўкі, каторыя, як гэта тады было прынята, самі адпраўляліся да Рыма за святымі памяткамі.  

 

Але галоўнай асаблівасцю фашчоўскага касцёла быў цудоўны вобраз Маці Божай і яго шанаванне ў мясцовай песні аб “Пані ў фашчоўскім абразе”. Ікона размяшчалася ў галоўным алтары.

 

Не захаваліся ніякія ўнутраныя здымкі касцёла. ГІаводле ўспамінаў жыхароў,падлога была засцелена белым мрамарам, а абраз, памешчаны ў залатой раме, знаходзіўся за шклом.

 

Знешне касцёл прадстаўляў сабою тыповую бараковую базіліку на плане грэцкага крыжа, з дзвюма вежамі.

 

Захавалася некалькі здымкаў узарванага ў шасцідзесятых гадах XX стагоддзя фашчоўскага касцёла. Жыхары, што пазуюць да здымка па фоне касцёла, напэўна лічылі гэты будынак паміма шматгадовага зачынення, важнай часткаю свайго жыцця.

 

3 узнікненнем касцёла была злучана ўтварэнне парафіі. У палове XVII ст. перавагу на Беларусі атрымлівала паступова грэка-каталіцкая канфесія (царкоўная унія у Берасці 1596г.), аднак шляхта, апора уніі, над Друццю (цяперашні шклоўскі, бялыніцкі, круглянскі, быхаўскі раёны) была пераважна евангельскай і рыма-каталіцкай, у адрозненні ад Прысожжа (Мсціслаў, Крычаў, Клімавічы, Касцюковічы) дзе пераважалі праваслаўе і уніяты. Вось чаму ў Прыдруччы лепш было схіляць насельніцтва да рыма-каталіцкай рэлігіі, над чым працавалі ордэны дамініканцаў і езуітаў. Трэба пры тым падкрэсліць, што гэта зусім не азначала перацягвання праваслаўных да каталіцтва, як часта сцвярджаюць праваслаўныя гісторыкі, але абарону перад развіццём пратэстанцкіх (евангельскіх) суполак, якія ўсцяж падзяляючыся, прыводзілі да ерасі. Такім чынам, напр. ў Шклове і Галоўчыне, пры былых евангельска-рэфармаваных царквах былі заснаваны дамініканскія кляштары.

 

Паслярэвалюцыйныя талкаванні фашчаўскай гісторыі гавораць пра супраціўленне пасельніцтва, але напэўна ўвядзенне каталіцтва мусіла быць шырокім культурным працэсам, калі прывяло гэта да ўтварэння дзівоснага “каталіцкага вострава” сярод навакольнага праваслаўнага насельніцтва, вострава, што выдзяляецца асабліваё культурай і фальклёрам.

 

Разам з вышэйузгадапай песняй да Маці Божаіі Фашчоўскай, пачэснае месца займае ў фашчоўскіх абрадах песня “О мой Божа, веру Табе", створаная ў 1826г. у прадбачанні забароны ўладамі уніі (што наступіла ў 1839г.), як свайго роду спяваны катэхэзіс.

 

Шырока вядомыя фашчоўскія фэсты (прастольныя святы) адбываліся 2 ліпеня па свята Наведвання Дзевы Марыі (пасля рэформы каляндара перанесенае на 31 мая) і 14 верасня на свята Знаходжання Святога Крыжа (“Здвігі”). Тады ва ўрачыстай працэсіі (крыжовым ходзе) асвячалася крыніца ў Княжыцах. Святкаванне фэсту 14 верасня сведчыць аб тым, што ў фашчаўскім касцёле мусілі знаходзіцца рэліквіі Святога Гасподняга Крыжа.

 

Яшчэ жыхары Фашчоўкі пілігрымавалі да Магілёва на тамашнюю ўрачыстасць св. Антопія 13 чэрвеня.

 

Вялікай пашанаю карыстаецца свята Унебаўзяцця Дзевы Марыі 15 жніўня (“Прачыстая”), каторая пасля вайны пераўтвараецца ў напрамку сустрэчаў на могілках падобных на Дзяды і Радаўніцу.

 

Катастральныя кнігі палічвалі ў XIX ст. сярод 9 ваколічных абывацеляў (зямлеўладальнікаў) 5 каталікоў. Гэтае насельніцтва раней мусіла належыць тром старэйшым суседнім касцёлам: у Горках, Воршы і V Шклове.

 

Першы раздзел Рэчы Паспалітай у 1772г. распачаў пэрыяд няспынных, хаця і з розным насіленнем, пераследаў каталіцкага Касцёла. Фашчоўка была адной сярод 32 рыма-каталіцкі парафій, пгго былі тады далучаны да Расіі.

 

У тым часе душпастырствам ў Фашчаўцы займаліся ўжо езуіты. Парафія мела 2000 вернікаў. Супольнасць славілася сваёй чыста беларускай накіранаванасцю. Мепавіта Фашчоўка разам з Улай у віцебскай губерні з'яўляліся дзвюма парафіямі ва ўсёй Беларусі, дзе на пачатку XX стагоддзя ўжывалася выключна беларуская мова.

 

Пасля паўстання 1863-64гг. таксама ў Фашчаўцы была спроба зачыніць касцёл, але шырокім рэхам адгукнулася абарона касцёла жыхарамі, без выкарыстання сілы.

 

На слаўныя фашчоўскія фэсты (прастольныя святы) 2 ліпеня прыбывалі пілігрымы з ўсёй Магілёўшчыны. На гэтае свята ў 1894г. прыбыў таксама магілёўскі арцыбіскуп Францішак Альбін Сымон.

 

Сярод пастыраў фашчоўскага касцёла ведаем кс. Паўла Карповіча, каторы адміністраваў прыходам у гады 1900-1902. Падчас рэвалюцыі фашчоўскім пробашчам (настаяцелям) быў кс. Ян Баравік (ад 1911г.). Ў гады 1924- 1926 - кс. Альбін Шаціла, каторага яшчэ памятаюць некаторыя жыхары Княжыц.

 

У 1926г. апошні раз наведваў Фашчоўку біскуп - адміністратар магілёўскай архідыяцэзіі, Балеслаў Слосканс.

 

Ад 1926 аж да 1937г. працаваў у Фашчаўцы кс. Пётр Янукавіч. Дзесьці блізка Магілёва і Фашчаўкі насля вызвалення ад ссылкі ў Вятцы жыў пасля 1931г. кс. Павел Карповіч. Усе яны аднак загінулі ў 1937г.

 

13 чэрвеня 1937г., падчас апошняй традыцыйнай пілігрымкі на свята св. Антонія, калі болышасць жыхароў  адправілася ў Магілёў, “невядомыя спраўцы” разбілі і зрабавалі абраз Божае Маці з фашчоўскага алтара.

 

Падчас вайны 1941 -45гг. у фашчоўскім касцёле не было ксяндза, некалі прыязджаў шклоўскі ксёндз. Жыхары ўспамінаюць шапаванне, якое аказвалі нямецкія жаўнеры да будынку касцёла. Таму падчас вайны касцёл выкарыстоўваўся як сховішча. Насамрэч, няшмат будынак пацярпеў падчас ваенных дзеянняў.

 

Пасля вайны з’явілася ідэя зрабіць у касцёле клуб, аднак з-за агульнага супраціву жыхароў была пакінута.

 

Каля касцёла быў збудаваны сельскі клуб, а ўлады шматразова, але безвынікова прабавалі ўзрываць касцёл. ГІерашкодай была таўшчыня сценаў, каля 1,40м. Толькі жанчына – “спецыяліст”, якая прыехала з Ленінграда і залажыла ў касцёле 150 зарадаў, ажыццявіла страшэнны замер. Па сённяшні дзень цяжка выявіць дакладную дату гэтага здарэння. Магчыма, што адбылося гэта 24 снежня 1967г.

 

Упершыню ў Фашчоўцы з'явіліся кс. Ян Вайткевіч, і брат Чэслаў з Оршы ў І993г. і зарганізавалі ў сёльскім клубе праекцыі рэлігійных кінастужак і малітоўныя сустрэчы.

 

Але сапраўднае душпастырства ў Фашчўцы распачалося толькі ад пахавання Кацярыны Дашкевіч 1 кастрычніка 1994г. Гэтая жанчына доўгія гады, можна сказаць, пэўным чынам замяняла святара, і яе апошнім пажаданнем было, каб святар быў пры яе смерці і пахаванні. Часткова сваякі і знаёмыя споўнілі тое жаданне, запрашаючы святара з Магілёва на пахаванне.

 

Тады прысутны там кс. Караль Тамэцкі абвясціў, што пахавальная літургія (у адрозненні ад памінання - звычайнага “адпявання”) адбудзецца 3 кастрычніка. Прысутнічала ў той дзень каля 20 чалавек, у тым ліку некалькі дзяцей.

 

Рэгулярныя штотыднёвыя спатканні ў хаце Кацярыны Дашкевіч сустрэліся з вялікай зацікаўленасцю таксама сярод дзяцей паміма нягледзячы на тое, што месца знаходзілася далёка ад цэнтра вёскі. У сувязі з гэтым сястра Эдвіна, манашка з Магілёва, занялася катэхізацыяй дзяцей. Кожны аўторак а 14.00 гадзіне (пасля школьных заняткаў) прыходзіла 40-70 дзяцей і каля 10 дарослых, ня толькі восенню, але таксама і зімой.

 

Спачатку асобна служылася Святая Імша для старэйшых, а побач вяліся заняткі для дзяцей, пачыпаючы ад навукі малітвы “Ойча наш”, “Вітай Марыя” і “Хвала Айцу”.

 

Праз некалькі месяцаў была прадпрыпята спроба распачаць цэлебрацыю святой Літургіі з аб каментарыямі для дзяцей.

 

Зіма 1994г. - вялікім здарэннем для Фашчоўкі было наведанне вернікаў Папскім нунцыем у Беларусі, арцыбіскупам Аўгусцінам Мархэттам.

 

Вясною 1996г. калгас выдзяліў вернікам дом, у каторым сабіралася тады да 30 чалавек, у тым ліку каля паловы дзяцей. Гэта адназначна ўжо літургічныя еуетрэчы, як нядзельная св. Літургія ( субота, 18.00).

 

31 мая 1996г. - першы ад 1937г. фашчоўскі фэст у свята Наведвання Дзевы Марыі.

 

19 жніўня 1996г - асвячэнне копіі іконы Маці Божай Фашчаўскай.

 

Цяпер парафіяй апякуецца кс. Аляксандр Шупенька. Непасрэдна перад ім у Фашчаўцы выконвалі пастырскае служэнне кс. Дзмітрый Іваноў і кс. Аляксандр Багдановіч.

 

Апрацавана на падставе: кс. Караль Тамэцкі, Канстанцін Бендаў, Гісторыя каталіцкага касцёла ў Фашчаўцы, Мсціслаў 2002г.

В началоНазад1234ВперёдВ конец
Страница 1 из 4